Прызма, геаметрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прызма

Прызма (стар.-грэч.: πρίσμα, (лац.: prisma) — мнагаграннік, 2 грані якога (асновы прызмы) — роўныя многавугольнікі з адпаведна паралельнымі старанамі, а іншыя грані (бакавыя) — паралелаграмы.

У залежнасці ад колькасці бакавых граней прызмы бываюць 3-, 4-, 5-гранныя і г.д.

Прыклады прызмы:

  • прамая прызма (бакавыя грані перпендыкулярнныя аснове)
  • правільная прызма (прамая прызма, аснова якой — правільны многавугольнік)
  • паралелепіпед.

Аб'ём прызмы роўны здабытку плошчы асновы на вышыню (адлегласць паміж асновамі прызмы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]