Прыказ тайных спраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыказ тайных спраў, адзін з прыказаў у Маскоўскай дзяржаве, створаны каля 1658 царом Аляксеем Міхайлавічам і быў, з аднаго боку, асабістай канцылярыяй Цара, з іншай — установай, у якую перадаваліся справы з іншых прыказаў па ўказе Цара. Яму быў падпарадкаваны Палацавы прыказ. Быў скасаваны пасля смерці Аляксея Міхайлавіча. Некаторымі даследнікамі разглядаецца як першая інстытуцыялізаваная спецслужба ў Расіі. У прыказе засядалі дзяк і каля 10 пад'ячых.

Баяры і думныя людзі не ўваходзілі ў склад прыказа, бо ён быў заснаваны галоўным чынам для назірання за іх дзейнасцю. Пад'ячыя праказа тайных спраў пасылаліся з пасламі ў розныя дзяржавы і на пасольскія з'езды, а таксама разам з ваяводамі на вайну. Яны павінны былі сачыць за дзеяннямі паслоў і ваявод і аб усім паведамляць цару.

У Прыказе тайных спраў праводзіліся следствы па найважнейшых дзяржаўных справах, напрыклад па выпуску фальшывай манеты, справе патрыярха Нікана і інш., разглядалісь гранатнай справы майстры, гранатная справа і заводы. У вядзенні гэтага жа прыказа была любімая царская пацеха — птушкі, крэчаты і ястрабы з адмысловым штатам для іх лоўлі і навучанні, а таксама галубятні, у якіх было больш 100 тысяч галубіных гнёздаў для корму драпежных птушак.