Прыквел

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Прыквел (англ.: Prequel) — мастацкі твор, раман, аповесць альбо фільм, дзеянне ў якім адбываецца да падзей у асноўным творы. Прыквел ствараецца праз некаторы час пасля выхаду арыгіналу. Часта ў прыквелах тлумачацца падзеі і тэмы, пра якія распавядае асноўная частка. Паводле даных Оксфардскіх слоўнікаў англійскай мовы ўпершыню тэрмін «прыквел» з'яўляецца ў друку ў 1958 годзе ў артыкуле Энтані Баўчара ў часопісе «Фантастыка і Навука» (англ.: The Magazine of Fantasy & Science Fiction). Аўтар артыкула яго выкарыстоўвае пры апісанні рамана «Яны павінны мець зоркі» (англ.: They Shall Have Stars), Джэймса Блэша. У 1970-х і 1980-х тэрмін пачынае ўжывацца паўсюль. Адным з выдатнейшых прыквелаў сярод фільмаў з'яўляецца новая трылогія «Зорных войнаў», рэжысёра Джорджа Лукаса.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]