Прылада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Прылада або прыбор — спецыяльнае прыстасаванне, механізм, снасць, апарат, прызначаныя для выканання пэўнай работы (напрыклад, вымярэння, рэгулявання, кантролю, награвання і г.д.).[1]

Гл. таксама: прыладабудаванне, вымяральныя прылады.

У шырэйшым сэнсе «прыладай» (адз. л.) могуць называць наогул усякае прыстасаванне для выканання нейкай работы або дзеяння (прылады працы, прылады вытворчасці, сельскагаспадарчыя прылады), а «прыборам» (адз. л.) або «прыладамі» (мн. л.) могуць называць набор або камплект прадметаў для выканання аднаго працэсу, напрамку работ (напрыклад, чарнільны або сталовы прыбор, рыбалоўныя або спартыўныя прылады).

У Беларускай савецкай энцыклапедыі (1969—1975) гэты тэрмін у яго вузкім значэнні даецца толькі як «прылада», у Руска-беларускім політэхнічным слоўніку (1997—1998), складзеным у Інстытуце мовазнаўства НАН РБ — выключна як «прыбор»; у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы (4-е выд., 2005), складзеным у Інстытуце мовазнаўства, і ў Беларускай энцыклапедыі (1990-я — 2000-я гг.) тэрміны «прылада» і «прыбор» даюцца як раўназначныя, але вытворныя тэрміны даюцца толькі для варыянту «прыбор».

Зноскі

  1. ТСБМ-2005, С.508,513; БелСЭ, Т.8, С.598,599; БелЭн, Т.13, С.55,69.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.8. Паддубнікі — Рабкі / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1975. — 676 с.: іл., карты.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. — 4-е выд. — Мн.: БелЭн, 2005.