Прыліўная электрастанцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Прыліўная электрычная станцыя (ПЭС): гідраэлектрычная станцыя, якая выкарыстоўвае энергію марскіх прыліваў для стварэння напору.

ПЭС будуецца на беразе заліва або штучнага басейну, адрэзанага ад мора плацінаю. Пры адлівах і прылівах утвараецца перапад узроўняў мора і заліва (басейна), які прыводзіць у дзеянне гідраагрэгаты, устаноўленыя ў плаціне.

Адметнасць работы ПЭС звязаная з пераменнасцю напору пры змене прыліваў і адліваў. Таму звычайна ПЭС аб'ядноўваюцца ў адзіную энергасістэму з рачнымі і цеплавымі электрастанцыямі, каб скампенсаваць памяншэнне выпрацоўкі электраэнергіі пры аслабленні прыліваў.

Паводле звестак 1988 года, найбольшымі ПЭС у свеце былі: Ранс (Францыя, 1967) — 240 МВт, 24 турбіны; Анапаліс (Канада, 1984) — 20 МВт, 1 турбіна; Джангксія (Кітай, 1986) — 3,9 МВт, 6 турбін.[1]

Зноскі

  1. "Альфа и омега", Талін, 1990.

Літ.:
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.8. Паддубнікі — Рабкі / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1975. — 676 с.: іл., карты.