Прымаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пры́маўкажанр народнай паэтычнай творчасці, кароткі афарыстычны выраз, у якім вобразна з эмацыянальнай афарбоўкай вызначаецца пэўная жыццёвая з'ява.

У адрозненне ад прыказкі, прымаўка часцей за ўсё не з'яўляецца самастойным суджэннем і залежыць ад кантэксту. У прымаўцы няма яўна выражанага абагульнення і павучальнага сэнсу. Прымаўцы больш уласцівы сатыра, гумар, тэматычная канкрэтнасць. Па структуры бываюць адначленныя і двухчленныя.

Прымаўкі з'яўляюцца адной з крыніц ўтварэння фразеалагізмаў[1].

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Адначленныя прымаўкі:

  • «старасць не радасць»,
  • «як кот наплакаў»,
  • «віламі па вадзе пісана»
  • «чорным па белым»

Двухчленныя прымаўкі:

  • «Шумеў бы я, каб жонкі не баяўся»

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Поговорка // Российский гуманитарный энциклопедический словарь (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фядосік А. С. Прымаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 72. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]