Прынцып адноснасці Эйнштэйна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пры́нцып адно́снасці Эйнштэ́йна — адзін з фундаментальных фізічных пранцыпаў, які сцвярджае раўнапраўнасць усіх інерцыяльных сістэм адліку і, такім чынам, адсутнасць адзінай, «абсалютнай» сістэмы адліку.
Прынцып адноснасці Эйнштэйна фармулюецца наступным чынам:
- У любых інерцыяльных сістэмах адліку ўсе фізічныя з'явы адбываюцца аднолькава, калі іхнія пачатковыя умовы ёсць аднолькавымі.
Прынцып адноснасці Эйнштэйна, такім чынам, з'яўляецца пашырэннем прынцыпа адноснасці Галілея на ўсю фізіку, у прыватнасці, на электрадынаміку і оптыку.
Прынцып адноснасці Эйнштэйна з'яўляецца адным з зыходных палажэнняў спецыяльнай тэорыі адноснасці.
