Прынцэса-кветка (опера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Прынцэса-кветка» (帝女花, кант.: Dai néui fā, піньінь: Dì nǚ huā, англ.: Flower Princess) ці «Прынцэса Чанпін» (англ.: Princess Changping) — адна з найвядомейшых кантонскіх опер. Опера апаядае пра гісторію прынцэсы Чанпін і яе каханага Чжоў Сяна.

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

Была дзве версіі гэтай оперы.

Першую версію оперы стварыў Лён Камтхон (梁金棠), і яна была пастаўленая тэатральнай трупай Саньтхінфа (散天花) ў горадзе Гуанчжоў; прэм'ера адбылася 25 кастрычніка 1934 года. Гэта версія дайшла да нас толькі часткова.

Сучасную версію оперы стварыў Тхон Тыксан (唐滌生) на аснове драмы ў жанры куньцюй драматурка Хуана Юньшаня (黃韻珊), што жыў у пачатку праўлення дынастыі Цін. Прэм'ера адбылася 7 чэрвеня 1957 года, у выкананні вядомай ганконгскай трупы Сінфунмін (仙鳳鳴). На аснове другой версіі таксама быў створаны фільм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]