Прынц Астурыйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Прынц Астурыі (ісп.: Príncipe de Asturias) — гістарычны (і да прыняцця канстытуцыі афіцыйны) тытул, які насіў спадчыннік іспанскага прастола з 1388 года, калі было падпісана Баёнскае пагадненне. Раней гэты тытул належаў сярэднявечнаму каралеўству Кастыліі і Леона. Цяпер прынцам Астурыі з'яўляецца дон Феліпэ, сын караля дона Хуана Карласа I і каралевы донны Сафіі.

Дыктатар Франка прызначыў Хуана Карласа спадчыннікам прастола, але даў яму новаствораны тытул прынца Іспаніі, паколькі не меў паўнамоцтваў на прысуджэнне гістарычнага тытула прынца Астурыйскага.

У 1980 годзе Дабрачынным Фондам прынца Астурыйскага(ісп.) бел. была заснавана Прэмія прынца Астурыйскага, якая прысуджаецца ў васьмі катэгорыях: за дасягненні ў мастацтве, грамадскіх навуках, сацыяльных навуках, гуманітарнай дзейнасці, міжнародным супрацоўніцтве, спорце, навуковых і тэхнічных даследаваннях, «Згода» (de la Concordia).

У гонар Прынца Астурыі названы пік Прынсіпэ дэ Астурыяс, які з'яўляецца часткай масіва Вінсана ў Антарктыдзе.