Прыпавесць пра сляпых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пітэр Брэйгель Старэйшы
Прыпавесць пра сляпых. 1568
Parabel der Blinden
Матэрыял Дрэва
Тэхніка алей
Памеры 86 × 154 см
Музей Кападымонтэ, Неапаль
(інв. Q 1[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Прыпавесць пра сляпых» (нідэрл.: Parabel der Blinden) — карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. У ёй даецца аўтарская трактоўка евангельскага падання. Але, па сутнасці, мастак і тут увасабляе больш глыбокі сэнс — трагедыю слепаты, недалынабачнасці чалавецтва, якое не ведае свайго лёсу, сваёй будучыні.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

На карціне намаляваны шасцёра сляпых, якія ланцужком рухаюцца наперад, трымаючыся адзін за аднаго. Сляпы павадыр спатыкаецца і разам з кіем падае ў яму. Наступны за ім сляпы падае на яго. Трэці, звязаны з другім кіем, рушыць услед за сваімі папярэднікамі. Пяты і шосты яшчэ ні пра што не здагадваюцца, але ім немінуча быць у яме следам за іх спадарожнікамі. У шасці фігурах прадстаўлены шэсць розных фаз падзення. Двое сляпых (другі і чацвёрты) не проста сляпыя - яны былі гвалтоўна аслепленыя.

Лічыцца, што сюжэт карціны заснаваны на біблейскай прыпавесці пра сляпых: «Калі сляпы вядзе сляпога, то яны разам упадуць у яму».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4
  • Sudhoff, H. Ikonographische Untersuchungen zur 'Blindenheilung' und zum 'Blindensturz'. Ein Beitrag zu Pieter Bruegels Neapler Gemälde von 1568. Bonn 1981.