Прыродная зона

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Прыродная зона (грэч.: zone — пояс), фізіка-геаграфічная зона — частка геаграфічнага пояса з аднастайнымі кліматычнымі ўмовамі.

Прыродныя зоны бяруць сваю назву ад расліннасці, уласцівай ім, і іншых геаграфічных асаблівасцей. Зоны заканамерна змяняюцца ад экватара да палюсоў і ад акіянаў углыб кантынентаў; маюць блізкія ўмовы тэмператур і ўвільгатненні, якія вызначаюць аднастайныя глебы, расліннасць, жывёльны свет і іншыя кампаненты прыроднага асяроддзя. Прыродныя зоны — адна са ступеняў фізіка-геаграфічнага раянавання.

Карты прыродных зон[правіць | правіць зыходнік]

Прыродныя зоны выяўлены на сушы і ў акіяне, дзе праяўляюцца менш выразна. У межах зоны па перавазе ландшафтаў таго ці іншага тыпу вылучаюцца фізіка-геаграфічныя падзоны.

Карта размеркавання наземных прыродных зон[правіць | правіць зыходнік]

Умоўныя абазначэнні
     Арктычная пустыня      Тундра      Тайга      Змяшаны лес      Лесастэп      Субтрапічны лес      Міжземнаморскі пояс      Мусонны лес      Засушлівая пустыня      Паўпустыня      Засушлівая стэп      Паўзасушлівая пустыня      Травяністая саванна      Драўняная саванна      Сухія трапічныя лясы      Вільготныя трапічныя лясы      Альпійская тундра      Горны лес

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]