Прыстаўка, мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Прыстаўка, прэфікс — службовая марфема, што ўжываецца перад коранем і надае слову новае лексічнае ці граматычнае значэнне. Часцей надае новае лексічнае значэнне.

Прэфіксы заўсёды матэрыяльна выражаныя марфемы, у адрозненне ад суфіксаў, канчаткаў і ад інтэрфіксаў.

Асаблівасці прэфіксаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Не маюць строгага замацавання за той ці іншай часцінай мовы (прэфікс пад-: падгрупа (назоўнік), падземны (прыметнік), паддаць (дзеяслоў)).
  • Заўсёды далучаюцца толькі да цэлага слова, а не да асновы.
  • Не змяняюць прыналежнасці вытворнага слова да часціны мовы. У сучаснай беларускай мове існуе толькі 2 словы, у якіх прэфікс пераводзіць назоўнік у прыслоўе: накрыж, навек. Калі прыстаўка ўжываецца ў спалучэнні з суфіксам, то яна далучаецца толькі да асновы слова. У такім выпадку можа пераводзіць слова ў іншую часціну мовы.

Віды прэфіксаў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле функцыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэрывацыйныя (словаўтваральныя).
  • Рэляцыйныя (словазменныя) — толькі прыстаўка най- у найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў.
  • Сінкрэтычныя (служаць для ўтварэння закончанага трывання дзеясловаў).

Паводле паходжання[правіць | правіць зыходнік]

Паводле фанемнага складу[правіць | правіць зыходнік]

  • Монафанемныя (складаюцца з адной фанемы),
  • Поліфанемныя (складаюцца з 2 і болей фанемаў).

Паводле фанемнай структуры[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пачатковага гуку:

  • прыкрытыя (пачынаюцца з зычнага гуку)
  • непрыкрытыя (пачынаюцца з галоснага гуку).

Паводле канцавога гуку:

  • закрытыя (заканчваюцца на зычны гук)
  • адкрытыя (заканчваюцца на галосны гук).

Паводле спалучальнасці (валентнасці)[правіць | правіць зыходнік]

  • Мультывалентныя (рэгулярныя) — сустракаюцца ў вялікай колькасці слоў, утвараюць вялікую колькасць вытворных.
  • Унівалентныя (нерэгулярныя) — маюць абмежаваную спалучальнасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.