Прытча аб будаўніку вежы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фасад Сіенскага сабору, пашырэнне ягога было пакінута ў 1348 годзе і так і не было скончана

Прытча аб будаўніку вежы (таксама прытча аб вартасці вучнёўства) — адна з прытчаў Ісуса Хрыста. Апавяданне пра прытчу размешчана ў Евангеллі ад Лукі 14: 25-33. У адрыўку ўключана ў сябе пару прытчаў, расказаных Ісусам. Прытча заклікае разгледзіць кошт вучнёўства, усе тое, ад чаго трэба адвярнуцца вучню Ісуса, каб дасягнуць Нябеснага Валадарства.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданне мае наступны змест:

З Ім ішло мноства людзей; і Ён, звярнуўшыся, сказаў ім: калі хто прыходзіць да Мяне, і не зненавідзіць бацькі свайго і маці, і жонкі і дзяцей, і сірот і сёстраў, а пры гэтым і самога жыцця свайго, той не можа быць Маім вучнем; і хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем. Бо хто з вас, хочучы збудаваць вежу, не сядзе спярша і не палічыць выдатакаў, ці мае ён, што трэба на будову яе, каб, калі закладзе падмурак і не зможа закончыць, усе, хто гэта бачыць, не пасмяяліся з яго, кажучы: гэты чалавек пачаў будаваць і не мог закончыць? Альбо які цар, ідучы на вайну супроць іншага цара, не сядзе і не параіцца папярэдне, ці моцны ён з дзесяцьцю тысячамі стаць супроць таго, хто ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі? інакш, пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства — прасіць міру. Так кожны з вас, хто не адцураецца ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем.

Тлумачэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прытча паказвае каштоўнасць вучнёўства. Некаторыя людзі лічылі Ісуса толькі добрым настаўнікам, таму не думалі карэнным чынам мяняць сваё жыццё. Хтосьці лічыў, што быць вучням Хрыста — гэта проста слухаць Яго вучэнне. Аднак Ісус паказвае, што сапраўдны вучань мусіць адмовіцца ад усяго. Для гэтага яму трэба палічыць усе выдаткі, каб не сайсці са шляху вучнёўства на паўдароге. Каб адлюстраваць гэты момант, Ісус і расказаў прытчу.