Прытча аб мытніку і фарысеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фарысей і мытнік у храме

Прытча аб мытніку і фарысеі - адна з прытчаў Ісуса Хрыста. Прытча запісана толькі ў адным з кананічных Евангелляў Новага Запавету. Паводле Евангелля ад Лукі 18:9-14, фарысей, апантаны сваёй уласнай духоўнай веліччу, супрацьпастаўляе сабе мытніку, хто пакорліва просіць Бога аб літасці.

Гэтая прытча дэманструе неабходнасць маліцца пакорліва. Прытча ідзе адразу пасля прытчы аб няправедным суддзі, у якой таксама падымаецца тэма малітвы.

Прытча адлюстравана ў розных творах рэлігійнага мастацтва, асабліва ў праваслаўным іканапісе. Прытчы прысвечаны працы такіх мастакоў, як Джэймс Цісо, Джон Эверэт Міле, Ганс Гольбейн Малодшы і Гюстаў Дарэ.

Вядомы англійскі пісьменнік і прапаведнік Джон Буньян у 1685 годзе напісаў кнігу, прысветчанай прытчы.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Прытча мае наступны змест:

Сказаў таксама да некаторых, якія былі ўпэўненыя ў сабе, што яны праведныя, і прыніжалі іншых, наступную прытчу: два чалавекі ўвайшлі ў храм памаліцца: адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: Божа! дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, крыўдзіцелі, блудадзеі, альбо як гэты мытнік: пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю. А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вочы да неба; але, б'ючы сябе ў грудзі, казаў: Божа! будзь міласэрны да мяне, грэшніка! Кажу вам, што гэты пайшоў у дом свой апраўданы болей, чым той: бо кожны, хто ўзвялічвае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца.

У новазапаветным апавяданні фарысеі часта дэманструюцца як людзі, якя педантычна захоўваюць яўрэйскі закон. Фарысей ў гэтай прытчы паказваецца нават яшчэ большым "праведнікам": ён робіць пост часцей, чым гэта патрэбна па закону; дае дзесяціну з усіх дробязяў, нават у тых выпадках, калі рэлігійныя правілы не патрабуюць гэтага. Упэўнены ў сваёй праведнасці, фарысей нічога і не пытаецца ў Бога, і, як вынік, нічога і не атрымлівае.

З іншага боку ў гісторыі паўстае мытнік. Мытнікі былі пагарджаныя яўрэямі і разглядаліся імі як калабарцыянаністы, таму што супрацоўнічалі з уладамі Рымскай імперыі і збіралі плату за праезд або падаткі. У прытчы, аднак, не асуджаецца занятак мытніка, але ён апісваецца як чалавек, які прызнае свой стан нікчэмнасці перад Богам і вызнае сваю неабходнасць даравання. Прыходзячы да Бога у пакоры, мытнік атрымлівае ласку і дараванне, што ён і прасіў.