Прэзідэнты Аргенціны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прэзідэнт Аргенціны
Standard of the President of Argentina.svg
Штандар Прэзідэнта Аргенціны
Cristina fernandez de kirchner cropped 2007-04-25.JPG
Дзеючы Прэзідэнт
Пасаду займае
Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер
з 10 снежня 2007
Афіцыйная рэзідэнцыя

Ружовы дом

Пасада з'явілася

31 студзеня 1816

Першы на пасадзе

Хервасіа Антоніа да Пасадас

Сайт

Афіцыйны сайт

Прэзідэнт Аргенціны — вышэйшая палітычная пасада ў Аргенціне, тытул кіраўніка выканаўчай улады і кіраўніка дзяржавы. Таксама прэзідэнт з'яўляецца галоўнакамандуючым Узброеных сіл Аргенціны[1].

Першым тытул Прэзідэнта Аб'яднаных правінцый Рыа-дэ-ла-Платы прыняў Бернардзіна Рывадавія. У часы кіравання Хуста Хасэ дэ Уркіса пасада атрымала назву Прэзідэнт Аргенцінскай канфедэрацыі згодна з канстытуцыяй 1853 года. Абраны пасля канстытуцыйнай рэформы 1860 года Сант'яга Дэркі ўжо быў названы Прэзідэнтам Аргенцінскай нацыі (ісп.: Presidente de la Nación Argentina). Гэтая назва пасады захавалася да сённяшняга дня.

З 1994 года прэзідэнцкі тэрмін у Аргенціне доўжыцца 4 гады. Ён абіраецца ў пары з віцэ-прэзідэнтам, які павінен замяніць яго ў выпадку адстаўкі або смерці.

Рэзідэнцыя прэзідэнта знаходзіцца ў Буэнас-Айрэсе і называецца Каса-Расада (ісп.: Casa Rosada — Ружовы Дом).


Пасля незалежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Пасля атрымання незалежнасці ў 1816 годзе Аргенціна была федэрацыяй фактычна без цэнтральнага ўрада. Спачатку яна звалася Аб'яднаныя правінцыі Ла-Платы, затым Аб'яднаныя правінцыі Паўднёвай Амерыкі.

Партрэт Тэрмін Глава дзяржавы
Posadas.jpg 31 студзеня 1814 — 9 студзеня 1815 Хервасіа Антоніа да Пасадас, Вярхоўны кіраўнік
CarlosAlvearcolor.jpg 9 студзеня 1815 — 20 красавіка 1815 Карлас Марыя дэ Альвеар, Вярхоўны кіраўнік
Alvarez thomas.jpg 20 красавіка 1815 — 9 ліпеня 1816 Хасэ Ігнасіа Альварэс Тамас, Вярхоўны кіраўнік
Juan Martin de Pueyrredon.jpg 9 ліпеня 1816 — 9 чэрвеня 1819 Хуан Марцін дэ Пуэйрэдон і О’Доган, Вярхоўны кіраўнік
Jose Rondeau.jpg 9 чэрвеня 1819 — 11 лютага 1820 Хасэ Казіміра Ронда Перэйра, Вярхоўны кіраўнік
Juan Pedro Aguirre.jpg 11 лютага 1820 — 16 лютага 1820 Хуан Педра Хуліян Агірэ і Лопес дэ Аная, выканаўца абавязкаў Вярхоўнага кіраўніка

Першае прэзідэнцкае кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

У 1819 годзе спроба прыняць канстытуцыю апынулася няўдалай, і канстытуцыя была прынята толькі ў 1826 годзе. З-за вайны з Бразіліяй яна апынулася нежыццяздольнай, першы прэзідэнт падаў у адстаўку неўзабаве пасля ўступлення на пасаду, а яго ўрад быў распушчаны.

Партрэт Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
Bernardino Rivadavia 2.jpg 8 лютага 1826 — 7 ліпеня 1827 Бернардзіна дэ ла Трынідад Гансалес Рывадавія і Рывадавія, Прэзідэнт Uni Сышоў у адстаўку
Vicente Lopez 1860.jpg 7 ліпеня 1827 — 18 жніўня 1827 Алехандра Вісентэ Лопес і Планес, Часовы прэзідэнт Con Роспуск цэнтральнага ўрада

Аргенцінская канфедэрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля роспуску ўрада, Аргенціна заставалася без цэнтральнай улады 27 гадоў. У гэты перыяд краіна была вядомая пад назвай «Аргенцінская Канфедэрацыя» (ісп.: Confederación Argentina). Пасадай, найбольш падобнай на прэзідэнцкую, была пасада губернатара правінцыі Буэнас-Айрэс, які, акрамя выканання функцый па кіраванні сваёй правінцыяй, таксама прадстаўляў краіну на міжнародным узроўні па дамоўленасці з іншымі правінцыямі. Апошні глава дзяржавы ў гэты перыяд, Хуан Мануэль дэ Росас, знаходзіўся ва ўладзе вельмі доўга і быў зрынуты сваім галоўнакамандуючым, Хуста Хасэ дэ Уркісай. Пасля гэтага пачаўся пераходны перыяд да новай формы кіравання.

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
1827 — снежань 1828 Генерал Мануэль Дарэга Fed Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс
снежань 1829 — снежань 1832 Генерал Хуан Мануэль Хасэ Дамінга Арціс дэ Росас Fed Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс
снежань 18321833 Хуан Рамон Гансалес дэ Балькарсэ   Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс
1833 — 1834 Хуан Хасэ В'ямонтэ Гансалес   Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс
1834 — сакавік 1835 Мануэль Вісентэ Маса   Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс
сакавік 1835 — 20 верасня 1851 Генерал Хуан Мануэль Хасэ Дамінга Арціс дэ Росас Fed Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс
20 верасня 1851 — 3 лютага 1852 Генерал Хуан Мануэль Хасэ Дамінга Арціс дэ Росас, Вярхоўны глава Канфедэрацыі Fed Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс
3 лютага 1852 — 5 сакавіка 1854 Генерал Хуста Хасэ дэ Уркіса, часовы Кіраўнік Fed  

Аргенцінская рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Апошні Старшыня міжнародных адносін, генерал Хуста Хасэ дэ Уркіса, заснаваў канстытуцыйны сход, які склаў Канстытуцыю 1853 года. Па гэтай канстытуцыі, у Аргенціне з'явілася пасада прэзідэнта. Прэзідэнты, абраныя пазней, часта завуцца «канстытуцыйнымі прэзідэнтамі». Са зменамі, канстытуцыя дзейнічае ў Аргенціне дагэтуль.

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
5 сакавіка 1854 — 5 сакавіка 1860 Генерал Хуста Хасэ дэ Уркіса, Прэзідэнт Fed  
5 сакавіка 1860 — 5 лістапада 1861 Сант'яга Рафаэль Луіс Мануэль Хасэ Марыя Дэркі Радрыгес, Прэзідэнт Fed Сышоў у адстаўку
5 лістапада 1861 — 12 снежня 1861 Хуан Эстэбан Педэрнера, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Mil  

У бітве пры Павоне працяглае суперніцтва паміж Аргенцінскай рэспублікай і Правінцыяй Буэнас-Айрэс завяршылася на карысць апошняй. У выніку цэнтральная аргенцінская ўлада была распушчана. Губернатар Буэнас-Айрэса Барталомэ Мітрэ выконваў пасля гэтага абавязкі прэзідэнта, а пасля ў выніку выбараў стаў першым прэзідэнтам аб'яднанай Аргенціны. Краіна ўпершыню стала звацца Аргенцінская рэспубліка (ісп.: República Argentina).

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
12 красавіка 1862 — 12 кастрычніка 1862 Генерал Барталомэ Мітрэ Марцінес, выканаўца абавязкаў Прэзідэнта Lib Губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс
12 кастрычніка 1862 — 12 кастрычніка 1868 Генерал Барталомэ Мітрэ Марцінес, Прэзідэнт Lib  
12 кастрычніка 1868 — 12 кастрычніка 1874 Дамінга Фаўсціна Сарм'ента, Прэзідэнт Lib  
12 кастрычніка 1874 — 12 кастрычніка 1880 Нікалас Рэміхіа Аўрэліа Авельянеда Сільва, Прэзідэнт UC  
12 кастрычніка 1880 — 12 кастрычніка 1886 Генерал Алеха Хуліа Архенціна Рока Пас, Прэзідэнт PAN Першы тэрмін
12 кастрычніка 1886 — 6 жніўня 1890 Мігель Хуарэс Сельман, Прэзідэнт PAN Сышоў у адстаўку
6 жніўня 1890 — 12 кастрычніка 1892 Карлас Энрыке Хасэ Пелегрыні Беванс, Прэзідэнт PAN  
12 кастрычніка 1892 — 23 студзеня 1895 Луіс Саэнс Пенья Душыла, Прэзідэнт UC Сышоў у адстаўку
23 студзеня 1895 — 12 кастрычніка 1898 Доктар Хасэ Эварыста дэ Урыбуру і Альварэс дэ Арэналес, Прэзідэнт Aut  
12 кастрычніка 1898 — 12 кастрычніка 1904 Генерал Алеха Хуліа Архенціна Рока Пас, Прэзідэнт Aut Другі тэрмін
12 кастрычніка 1904 — 12 сакавіка 1906 Мануэль Кінтана і Саэнс дэ Гаона, Прэзідэнт PC Памёр, знаходзячыся на пасадзе
12 сакавіка 1906 — 12 кастрычніка 1910 Хасэ Фігероа Алькорта, Прэзідэнт PC  
12 кастрычніка 1910 — 9 жніўня 1914 Роке Саэнс Пенья Лаітэ , Прэзідэнт PC Памёр, знаходзячыся на пасадзе
9 жніўня 1914 — 12 кастрычніка 1916 Доктар Віктарына дэ ла Плаза і Паласіяс, Прэзідэнт PC  

Большасць гісторыкаў лічыць наступных прэзідэнтаў абранымі свабодным і ўсеагульным галасаваннем, за выключэннем тых, што прыйлі да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту.

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
12 кастрычніка 1916 — 12 кастрычніка 1922 Доктар Хуан Іполіта Ірыгоен, Прэзідэнт UCR Першы тэрмін
12 кастрычніка 1922 — 12 кастрычніка 1928 Доктар Максіма Марсела Тарквата дэ Альвеар Пачэка, Прэзідэнт UCR  
12 кастрычніка 1928 — 6 верасня 1930 Доктар Хуан Іполіта Ірыгоен, Прэзідэнт UCR Другі тэрмін, адхілены ад улады

У 1930 годзе адбыўся першы ваенны пераварот у гісторыі Аргенціны. Лідар перавароту прызначыў сябе прэзідэнтам; наступныя прэзідэнты, хоць і былі абраны, не разглядаюцца большасцю гісторыкаў як абраныя дэмакратычна.

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
6 верасня 1930 — 20 лютага 1932 Генерал Хасэ Фелікс Беніта Урыбуру і Урыбуру, Прэзідэнт Mil Дэ факта; памёр, знаходзячыся на пасадзе
20 лютага 1932 — 20 лютага 1938 Генерал Агусцін Педра Хуста Ралон, Прэзідэнт CC  
20 лютага 1938 — 27 чэрвеня 1942 Доктар Хаймэ Херарда Раберта Марселіна Марыя Арціс Лісардзі, Прэзідэнт PDN Памёр, знаходзячыся на пасадзе
27 чэрвеня 1942 — 4 чэрвеня 1943 Доктар Рамон С. Кастылья Барыянуэва, Прэзідэнт UCR Зрушаны ў выніку перавароту

У 1943 годзе адбыўся яшчэ адзін дзяржаўны пераварот, які прывёў да ўлады ваенных:

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
4 чэрвеня 1943 — 7 чэрвеня 1943 Генерал Артура Роўсан Карвалан, Прэзідэнт Часовага ўрада Mil Дэ факта, зрушаны са сваёй пасады
7 чэрвеня 1943 — 24 лютага 1944 Педра Пабла Рамірэс Мачука, Прэзідэнт Часовага ўрада Mil Дэ факта, сышоў у адстаўку
24 лютага 1944 — 4 чэрвеня 1946 Эдэльміра Хуліян Фарэль, Прэзідэнт Mil Дэ факта

Затым новы прэзідэнт быў абраны ўсенародным галасаваннем. Ён змяніў канстытуцыю так, што яна дазваляла яму пераабірацца, і знаходзіўся ва ўладзе дзевяць гадоў, пакуль не быў зрушаны:

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
4 чэрвеня 1946 — 4 чэрвеня 1952 Палкоўнік Хуан Дамінга Перон, Прэзідэнт Mil/PL/PP/PJ Першы тэрмін
4 чэрвеня 1952 — 21 верасня 1955 Палкоўнік Хуан Дамінга Перон, Прэзідэнт Mil/PL/PP/PJ Другі тэрмін, зрушаны са сваёй пасады

У 1955 годзе адбыўся яшчэ адзін ваенны пераварот, які атрымаў назву Вызваленчая рэвалюцыя (ісп.: Revolución Libertadora):

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
21 верасня 1955 — 23 верасня 1955 Ваенная хунта
Хасэ Дамінга Маліна Гомес, Старшыня ваеннай хунты Mil Дэ факта, часова выконваючы абавязкі
23 верасня 1955 — 13 лістапада 1955 Генерал Эдуарда А. Ланардзі Дусет, de facto Прэзідэнт Mil Дэ факта, сышоў у адстаўку
13 лістапада 1955 — 1 мая 1958 Генерал Педра Эўхеніа Арамбуру Сільвеці, de facto Прэзідэнт Mil Дэ факта

Далей прэзідэнты зноў былі дэмакратычна абраны:

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
1 мая 1958 — 29 сакавіка 1962 Доктар Артура Франдзізі Эрколі, Прэзідэнт UCRI Зрушаны са сваёй пасады
29 сакавіка 1962 — 12 кастрычніка 1963 Доктар Хасэ Марыя Гуіда, выконваючы абавязкі прэзідэнта UCRI Прэзідэнт Сената
12 кастрычніка 1963 — 28 чэрвеня 1966 Доктар Артура Умберта Льіа, Прэзідэнт UCRP Зрушаны са сваёй пасады

Ваенны пераварот 1966 года, вядомы як «Аргенцінская рэвалюцыя» (ісп.: Revolución Argentina):

Партрэт Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
28 чэрвеня 1966 — 29 чэрвеня 1966 Рэвалюцыйная хунта

Паскуаль Анхель Пістарыні, Бенінья Ігнасіа Марселіна Варэла Барнаду і Адольфа Тэадора Альварэс Мелендзі

Mil  
29 чэрвеня 1966 — 8 чэрвеня 1970 Генерал Хуан Карлас Анганіа Карбалья, дэ факта Прэзідэнт Mil Выконваючы абавязкі, зрушаны з пасады
8 чэрвеня 1970 — 18 чэрвеня 1970 Ваенная хунта

Педра Альберта Хасэ Гнаві, Старшыня хунты камандуючых

Mil  
18 чэрвеня 1970 — 22 сакавіка 1971 Брыгадны генерал Раберта Марсела Левінгстан Лаборда, дэ факта Прэзідэнт Mil Дэ факта, зрушаны з пасады прэзідэнта
Alejandro Agustín Lanusse.jpg 22 марта 1971 — 25 мая 1973 Генерал Алехандра Агусцін Ланусэ Хелі, дэ факта Прэзідэнт Mil  

Затым рушыў услед кароткі перыяд дэмакратычнага кіравання:

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
25 мая 1973 — 13 ліпеня 1973 Доктар Эктар Хасэ Кампара Дэмаэстрэ, Прэзідэнт FJL Сышоў у адстаўку
14 ліпеня 1973 — 21 кастрычніка 1973 Доктар Рауль Альберта Ласціры, Выконваючы абавязкі прэзідэнта FJL
21 кастрычніка 1973 — 1 ліпеня 1974 Генерал Хуан Дамінга Перон дэ ла Соса, Прэзідэнт PJ Трэці тэрмін, памёр, знаходзячыся на пасадзе
1 ліпеня 1974 — 24 сакавіка 1976 Ізабель Марыя Эстэла Марцінес дэ Перон, Прэзідэнт PJ Зрушана з пасады ў выніку ваеннага перавароту

Ваенны пераварот 1976 года, вядомы пад назвай «Працэс нацыянальнай рэарганізацыі» (ісп.: Proceso de Reorganización Nacional), пакуль з'яўляецца апошнім у гісторыі Аргенціны:

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
24 сакавіка 1976 — 29 сакавіка 1976 Ваенная хунта

Генерал Хорхэ Рафаэль Відэла Рэданда, Эміліа Эдуарда Масера і Арланда Рамон Агосці Эчэніке

Mil  
29 сакавіка 1976 — 29 сакавіка 1980 Генерал Хорхэ Рафаэль Відэла Рэданда, дэ факта Прэзідэнт Mil Дэ факта
29 сакавіка 1980 — 11 снежня 1981 Раберта Эдуарда Віёла Прэведзіні, дэ факта Прэзідэнт Mil Дэ факта, сышоў у адстаўку
11 снежня 1980 — 22 снежня 1981 Карлас Альберта Лакостэ, дэ факта Прэзідэнт Mil Дэ факта, выканаўца абавязкаў
22 снежня 1981 — 18 чэрвеня 1982 Леапольда Фартуната Галцьеры Кастэлі, дэ факта Прэзідэнт Mil Дэ факта, выканаўца абавязкаў
18 чэрвеня 1982 — 1 ліпеня 1982 Альфрэда Оскар Сен-Жан, дэ факта Прэзідэнт Mil Дэ факта, выканаўца абавязкаў
1 ліпеня 1982 — 10 снежня 1983 Рэйнальда Беніта Антоніа Біньёнэ Рамаён, дэ факта Прэзідэнт Mil Дэ факта

У 1983 годзе адбыўся апошні пераход улады ад ваеннага ўрада да грамадзянскага:

Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
10 снежня 1983 — 8 ліпеня 1989 Рауль Рыкарда Альфансін Фулькес, Прэзідэнт UCR Сышоў у адстаўку
8 ліпеня 1989 — 8 ліпеня 1995 Карлас Сауль Менем Акіль, Прэзідэнт PJ Першы тэрмін

Папраўка 1994 года да канстытуцыі дазволіла вылучэнне прэзідэнта на другі тэрмін (гэта магчымасць была адменена ў 1957 годзе).

Партрэт Тэрмін Глава дзяржавы Партыя Заўвагі
Menem con banda presidencial.jpg 8 ліпеня 1995 — 10 снежня 1999 Карлас Сауль Менем Акіль, Прэзідэнт PJ Другі тэрмін
Fernando de la Rúa con bastón y banda de presidente.jpg 10 снежня 1999 — 21 снежня 2001 Фернанда дэ ла Руа Бруна, Прэзідэнт UCR/AL Сышоў у адстаўку
Ramón Puerta.jpg 21 снежня 2001 — 23 снежня 2001 Федэрыка Рамон Пуэрта, Дзеючы глава выканаўчай улады PJ Часова выканаўца абавязкаў
Arodriguezsaa.jpg 23 снежня 2001 — 31 снежня 2001 Адольфа Радрыгес Саа Паэс Манцёра, Прэзідэнт PJ Абраны Кангрэсам, сышоў у адстаўку
Eduardo Camaño.jpg 31 снежня 2001 — 2 студзеня 2002 Эдуарда Оскар Каманья, Дзеючы глава выканаўчай улады PJ Часова выканаўца абавязкаў
Duhalde23012007.jpg 2 студзеня 2002 — 25 мая 2003 Эдуарда Альберта Дуальдэ Мальданада, Прэзідэнт PJ Абраны Кангрэсам, сышоў у адстаўку
Kirchner marzo 2007 Congreso.jpg 25 мая 2003 — 10 снежня 2007 Нестар Карлас Кіршнер Астоіч, Прэзідэнт PJ  
Cristina fernandez de kirchner cropped 2007-04-25.JPG 10 снежня 2007 — па цяперашні час Крысціна Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер, Прэзідэнт PJ  

Партыі[правіць | правіць зыходнік]


AL Alianza Саюз за працу, правасуддзе і адукацыю (левацэнтрысцкая кааліцыя)
Aut Autonomista Аўтанамісцкая партыя
CC Concordancista Канкардансісцкая партыя
Fed Federal Федэралісцкая партыя
Con Conciliador Партыя аб'яднання
Lib Liberal Ліберальная партыя
Mil Ваенныя
MPF Movimiento Popular Fueguino Народны рух Вогненнай Зямлі
PAN Partido Autonomista Nacional Нацыянальная аўтанамісцкая партыя
PC Partido Conservador Кансерватыўная партыя
PL Partido Laborista Партыя труда (пасля 1947 года Перанісцкая)
PJ Partido Justicialista Хустысіялісцкая партыя цэнтрысцкая, былая Перанісцкая
PP Partido Peronista Перанісцкая партыя (кансерватыўная)
UC Unión Cívica Грамадзянскі саюз
UCR Unión Cívica Radical Грамадзянскі радыкальны саюз
UCRI Unión Cívica Radical Intransigente Грамадзянскі радыкальны саюз непрымірымых
UCRP Unión Cívica Radical del Pueblo Грамадзянскі радыкальны саюз народа
Uni Unitario Унітарыянская партыя

Зноскі