Прэзідэнт Грэцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Прэзідэнт Грэчаскай Рэспублікі
Standard of the President of Greece.svg
Штандар прэзідэнта
Афіцыйная рэзідэнцыя

Прэзідэнцкі палац

Прызначаецца

Парламентам Грэцыі

Тэрмін паўнамоцтваў

5 гадоў; не больш за два тэрміны запар

Пасада з'явілася

24 студзеня 1828 (Першая рэспубліка)
18 снежня 1974 (Трэцяя рэспубліка)

Першы на пасадзе

Іаан Кападыстрыя (Першая рэспубліка)
Міхаіл Стасінопулас (Трэцяя рэспубліка)

Сайт

http://www.presidency.gr/

Прэзідэнт Грэцыі (Πρόεδρος της Ελληνικής Δημοκρατίας) — Старшыня Элінічнай Дэмакратыі) — вышэйшая службовая асоба Грэчаскай Рэспублікі. Афіцыйная рэзідэнцыя — Прэзідэнцкі палац у Афінах.

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Грэцыі з'яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сіл да 1974 года яго паўнамоцтвы былі бязмежнымі, аднак у 1975 годзе былі скарочаны новай канстытуцыяй.

Выбары прэзідэнта[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнта Грэцыі абіраюць парламентам (а не праз усенароднае галасаванне) тэрмінам на 5 гадоў. Артыкул 32 Канстытуцыі Грэцыі прадугледжвае, што прэзідэнт павінен быць абраны на спецыяльнай сесіі парламента, прынамсі за месяц да заканчэння прэзідэнцкага тэрміна папярэдніка. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта можа быць падоўжаны ў выпадку вайны або, калі выбары новага прэзідэнта не будуць завершаны ў тэрмін.

Прысяга[правіць | правіць зыходнік]

Перад уступам на пасада прэзідэнт прыносіць прысягу.
"Я клянуся (у імя Святой, адзінасутнай і непадзельнай Троіцы), абараняць Канстытуцыю і законы, забяспечваць іх добрасумленнае выкананне, абараняць нацыянальную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, абараняць правы і свабоду грэкаў і служыць агульным інтарэсам і прагрэсу грэчаскага народа ".

Штандары[правіць | правіць зыходнік]

Спіс прэзідэнтаў Грэцыі[правіць | правіць зыходнік]

Спіс уключае прэзідэнтаў Грэцыі з 1828 года.

Імя Пачатак паўнамоцтваў Канчатак паўнамоцтваў
Першая рэспубліка
Іаан Кападыстрыя 24 студзеня 1828 9 кастрычніка 1831
Аўгустынас Кападыстрыя 9 кастрычніка 1831 9 красавіка 1832
Другая рэспубліка
адмірал Паўлас Кунтурыётыс 25 сакавіка 1924 15 сакавіка 1926
генерал Тэадорас Пангалас 15 сакавіка 1926 24 жніўня 1926
адмірал Паўлас Кунтурыётыс 24 жніўня 1926 9 снежня 1929
Аляксандрас Заіміс 9 снежня 1929 10 кастрычніка 1935
Рэжым палкоўнікаў
палкоўнік Георгіяс Пападопулас 1 чэрвеня 1973 25 лістапада 1973
генерал Федан Гізікіс 25 лістапада 1973 18 снежня 1974
Прэзідэнт Фота Гады жыцця Пачатак кіравання Канец кіравання Заўвагі
Трэцяя рэспубліка
Міхаіл Стасінопулас 80px 1903–2002 18 снежня 1974 19 чэрвеня 1975 прэзідэнт (часовы).
Канстантынас Цацас Konstantinos Tsatsos.JPG 1899–1987 19 чэрвеня 1975 15 мая 1980 1-ы прэзідэнт.
Канстантынас Караманліс Karamanlis-konstantinos2.jpg 1907–1998 15 мая 1980 10 сакавіка 1985 2-гі прэзідэнт. 1 тэрмін
Іааніс Алеўрас 1912–1995 10 сакавіка 1985 30 сакавіка 1985 Выканаўца абавязкаў прэзідэнта
Хрыстас Сардзетакіс 1929– 30 сакавіка 1985 4 мая 1990 3-ці прэзідэнт
Канстантынас Караманліс Karamanlis-konstantinos2.jpg 1907–1998 4 мая 1990 10 сакавіка 1995 4-ы прэзідэнт. 2 тэрмін
Канстантынас Стэфанопулас Kostis stephanopoulos.jpg 1926– 10 сакавіка 1995 12 сакавіка 2005 5-ы прэзідэнт. У 2000 балатаваўся на 2 тэрмін
Каралас Папульяс Karolos Papoulias .jpg 1929– 12 сакавіка 2005 Дзеючы прэзідэнт
Тэрмін мінае 12 сакавіка 2015
6-ы прэзідэнт. У 2010 балатаваўся на 2 тэрмін

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]