Прэзідэнт Украіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прэзідэнт Украіны
укр.: Президент України
Штандарт Президента Украины.svg
Штандар прэзідэнта
Petro Poroshenko Senate of Poland.jpg
Пасаду займае
Пётр Парашэнка
з 7 чэрвеня 2014
Афіцыйная рэзідэнцыя

Марыінскі палац, Кіеў

Прызначаецца

выбіраецца на прамых выбарах

Тэрмін паўнамоцтваў

5 гадоў, не больш за два тэрміны запар

Пасада з'явілася

5 ліпеня 1991

Першы на пасадзе

Леанід Макаравіч Краўчук

Сайт

http://www.president.gov.ua/ru/

Палітыка — Партал:Палітыка
Украіна
Lesser Coat of Arms of Ukraine.svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Украіны

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Украіны


Прэзідэнт Украіны


Кабінет Міністраў


Вярхоўная рада


Судовая сістэма


Адміністрацыйны падзел


Палітычная сістэма


Прэзідэ́нт Украі́ны (укр.: Президент України) — кіраўнік дзяржавы Украіна. Прадстаўляе краіну ў міжнародных стасунках, кіруе замежнай дзейнасцю, праводзіць перамовы і падпісвае міжнародныя ўгоды. З'яўляецца гарантам дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, выканання канстытуцыйных правоў і свабод асобы і грамадзяніна[1].

З 23 лютага 2014 года выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Украіны з'яўляецца Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў.

25 мая 2014 года прайшлі пазачарговыя выбары прэзідэнта Украіны. Перамогу на выбарах атрымаў алігарх Пётр Парашэнка.

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт абіраецца прамымі выбарамі ўсімі грамадзянамі на тэрмін пяць гадоў. Адна асоба не можа быць прэзідэнтам больш за 2 тэрміны запар. Канстытуцыя Украіны забараняе прэзідэнту быць кіраўніком якой-небудзь партыі.

Прэзідэнт таксама з'яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сіл і кіраўніком Савета нацыянальнай бяспекі і абароны.

Прэзідэнт можа тыражаць вета на рашэнні, прынятыя Вярхоўнай Радай; тая можа пераадолець яго вета 2/3 галасоў. Прэзідэнт мае права распускаць Раду. Падае на зацвярджэнне кандыдатаў на пасты міністра замежных спраў і міністра абароны; прызначае 6 з 18 суддзяў Канстытуцыйнага суда.

Афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта, Марыінскі палац, размяшчаецца ў Пячэрскім раёне Кіева. Акрамя гэтага, ён мае яшчэ некалькі рэзідэнцый, такіх як Дом з хімерамі і Дом удавы, што плача. Адміністрацыя прэзідэнта Украіны знаходзіцца на вуліцы Банкавай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасада прэзідэнта ва Украіне з'явілася ва Украіне адразу пасля здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе разам з іншымі інстытутамі, такімі як Кабінет міністраў і Вярхоўная Рада. Паводле ўнесеных у Канстытуцыю УССР 1978 года змяненняў прэзідэнт з'яўляўся старшынёй выканаўчай улады.

З прыняццем у 1996 канстытуцыі незалежнай Украіны[2] прэзідэнт фармальна перастаў быў кіраўніком выканаўчай улады, аднак пакінуў за сабою права прызначаць са згоды парламенту прэм'ер-міністра, і з яго падачы зацвярджаць міністраў, а таксама права скасоўваць акты Кабінету міністраў.

Пасля канстытуцыйнай рэформы 2004 года[3] Украіна стала парламенцка-прэзідэнцкаю рэспублікай. Парламенцкая большасць вызначала асобу прэм'ер-міністра і прадстаўляла яе прэзідэнту, а той у сваю чаргу яшчэ раз уносіў кандыдатуру прэм'ер-міністра для зацверджання ў парламент. Прэзідэнт быў пазбаўлены права выносіць на разгляд парламенту кандыдатуры міністраў (гэта рабіў прэм'ер-міністр), генеральнага пракурора, кіраўніка Службы бяспекі. Прэзідэнт меў права вета на прынятыя Вярхоўнай Радай законы, аднак тая магла яго пераадолець дзвюма трацінамі галасоў.

У 2010 годзе са скасаваннем канстытуцыйнай рэформы значэнне і вага прэзідэнта значна павялічылася. Прэзідэнт фактычна, хоць гэта і не было зафіксавана ў Канстытуцыі, стаў кіраўніком выканаўчай улады. Уплыў парламенту значна ўпаў.

22 лютага 2014 года ў выніку падзей Еўрамайдану Вярхоўная Рада Украіны вярнула ў дзеянне Канстытуцыю 2004 года, такім чынам скасаваўшы новыя паўнамоцтвы прэзідэнта. Выканаўцам абавязкаў прэзідэнта стаў Аляксандр Турчынаў.

Пазачарговыя выбары на пасаду прэзідэнта Украіны былі прызначаныя на 25 мая 2014 года.

Спіс прэзідэнтаў Украіны[правіць | правіць зыходнік]

Імя Тэрмін паўнамоцтваў Партыя
Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў
1 Леанід Макаравіч Краўчук Leonid Kravchuk 2013-06-18.JPG 5 снежня 1991 19 ліпеня 1994 КПСС (да 1991)
Беспартыйны (1991-1994)
Сацыял-дэмакратычная партыя Украіны (з 1994)
2 Леанід Данілавіч Кучма Kuchmaukraine.jpg 19 ліпеня 1994 23 студзеня 2005 КПСС (да 1991)
Беспартыйны (з 1991)
3 Віктар Андрэевіч Юшчанка Viktor Yushchenko crop.jpg 23 студзеня 2005 25 лютага 2010 КПСС (да 1991)
Народна-дэмакратычная партыя (1996-2005)
Наша Украіна (2005-2013)
4 Віктар Фёдаравіч Януковіч Yanukovich.jpg 25 лютага 2010 22 лютага 2014 або
7 чэрвеня 2014
КПСС (да 1991)
Партыя рэгіёнаў (2000-2014)
Беспартыйны (з 2014)
Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў
(выконваючы абавязкі)
Oleksandr Turchynov March 2014 (cropped 2).jpg 23 лютага 2014 7 чэрвеня 2014 КПСС (да 1991)
Грамада (1998-1999)
«Бацькаўшчына» (з 1999)
5 Пётр Аляксеевіч Парашэнка Petro Poroshenko Senate of Poland.jpg 7 чэрвеня 2014 Наш час СДПУ(а) (1998-2000)
Партыя рэгіёнаў (2000-2001)
Салідарнасць (2001-2005)
Наша Украіна (2005-2010)
Беспартыйны (з 2010)


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]