Прэм’ер-міністр Чэхіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прэм'ер-міністр Чэхіі)
Прэм’ер-міністр Чэхіі
Старшыня Урада Чэшскай Рэспублікі
чэшск.: Předseda vlády České republiky
Пячатка Урада Чэшскай Рэспублікі
Пячатка Урада Чэшскай Рэспублікі

Пасаду займае
Петр Фіяла
з 28 лістапада 2021
Узначальвае Урад Чэхіі
Афіцыйная рэзідэнцыя Віла Крамаржа, Прага
Прызначаецца Прэзідэнт Чэхіі
Тэрмін паўнамоцтваў 4 гады
Пасада з’явілася 1 студзеня 1993
Першы на пасадзе Вацлаў Клаус
Сайт vlada.cz/en/vlada/premie…

Старшыня Урада Чэшскай Рэспублікі (чэшск.: Předseda vlády České republiky) ці Прэм’ер-міністр Чэхіі — кіраўнік Урада Чэхіі. Прэм’ер-міністр і Урад Чэхіі разам з кіраўнікамі міністэрстваў даюць справаздачу сумесна за свае дзеянні перад Палатай дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі. Цяперашні прэм’ер-міністр — Петр Фіяла, кіраўнік Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, які быў прызначаны на гэтую пасаду 28 лістапада 2021 года і стаў 13-м кіраўніком Урада Чэхіі з моманту распаду ЧССР.

Старшыня прызначаецца Прэзідэнтам Чэхіі і абавязваецца у першую чаргу сфарміраваць свой урад, якому Палата дэпутатаў абавязана даць вотум даверу. Згодна з Канстытуцыяй Чэхіі прэм’ер-міністр Чэхіі арганізуе нарады Урада і кантралюе яго дзейнасць.

Паўнамоцтвы і роля[правіць | правіць зыходнік]

Чэхія з’яўляецца парламенцкай рэспублікай, таму Прэм’ер-міністр і яго ўрад дае справаздачу перад Палатай дэпутатаў Парламента. Канстытуцыя прадугледжвае, што для таго, каб распачаць свае паўнамоцтвы, прэм’ер-міністр павінен атрымаць вотум даверу ад Парламента. У выніку страты даверу прэм’ер-міністр падае ў адстаўку, і прэзідэнт Чэхіі абавязаны абраць новага прэм’ер-міністра. Прэм’ер-міністр кіруе ўрадам і мае права прызначаць міністраў у ім.

Рэзідэнцыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйнай рэзідэнцыяй прэм’ер-міністра Чэхіі з’яўляецца віла Крамаржа (чэшск.: Kramářova vila), якая знаходзіцца па адрасе: Градчаны, вуліца Гогалава, дом 212.1. Пабудавана ў 1911—1914 гадах па праекце венскага архітэктара Фрыдрыха Амана[1].

Спіс кіраўнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Kramář's Villa (англ.). Урад Чэхіі (2 кастрычніка 2006).