Прэсвітарыянства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэфармацыя
95Thesen.jpg

Шаблон:Кальвінізм Прэсвітарыянства (грэч.: πρεσβύτερoς — старэйшы) — адна з галін пратэстанцкага хрысціянства, якая звычайна прытрымліваецца кальвінісцкай багаслоўскай традыцыі і чые кангрэгацыі арганізаваны ў адпаведнасці з прэсвітарыянскай палітыкай. Прэсвітарыянская тэалогія звычайна падкрэслівае суверэнітэт Бога, аўтарытэт Святога Пісання, і неабходнасць мілаты праз веру ў Хрыста. Прэсвітарыянства зарадзілася ў Шатландыі, дзе было зацверджана ў 1707 годзе, дзякуючы падпісанню Акту аб уніі[1], паводле якога было створана каралеўства Вялікабрытанія. На самой справе, большасць прэсвітарыянцаў у Англіі маюць шатландскае паходжанне, гэта значыць гэтак жа як і ў Паўночнай Амерыцы, дзе ў асноўным прэсвітарыянства пашырана сярод людзей шатландскага і ірландска-шатландскага паходжання. Прэсвітарыянскія дэнамінацыі ў Шатландыі прытрымліваюцца багаслоўя Кальвіна і яго бліжэйшых пераемнікаў, не зважаючы на тое, што ёсць шэраг багасловаў у сучасным прэсвітарыянстве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шатландыя[правіць | правіць зыходнік]

Джон Нокс

Прэсвітарыянства зарадзілася ў перыяд пратэстанцкай рэвалюцыі ў Шатландыі ў 15591560 гады. Яго ўзнікненне звязана з дзейнасцю Джона Нокса, радыкальнага пратэстанта і вучня Жана Кальвіна. Перамога пратэстантаў у 1560 годзе дазволіла ім прыступіць да стварэння новай царкоўнай арганізацыі, заснаванай на адмове ад неабходнасці пасрэдніцтва духавенства ў адносінах чалавека з Богам. Дактрына прэсвітарыянства («прэсвітарыянскі сімвал веры») была зацверджана ў 1560 годзе шатландскім парламентам.

У цяперашні час найбуйнейшая шатландская прэсвітарыянская арганізацыя носіць назву Царква Шатландыі і налічвае больш за 1 мільёна членаў. Таксама існуе шэраг іншых, напрыклад Свабодная прэсвітарыянская царква Шатландыі.

Ірландыя[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд панавання Якава I значная частка шатландцаў перасялілася ў Ірландыю, перш за ўсё ў Ольстэр, дзе заснавала ў 1642 годзе прэсвітарыянскую царкву ў Ірландыі, якая ў цяперашні час з'яўляецца другой па колькасці рэлігійнай арганізацыяй Паўночнай Ірландыі, налічваючы больш за 130 тысяч членаў.

Зноскі

  1. «Protestant Religion and Presbyterian Church Act 1707». The National Archives. United Kingdom.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]