Міэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прэфектура Міэ)
Размяшчэнне прэфектуры Міэ
Прэфектура Міэ на карце Японіі Карта прэфектуры Міэ
Карта прэфектуры Міэ
Размяшчэнне
Краіна Японія
Рэгіён Кінкі
Востраў Хонсю
Каардынаты 34°43′49″ пн. ш. 136°30′31″ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр Цу
ISO 3166-2:JP JP-24
Статыстыка
Плошча 5 777,31 км² (25-я)
     % вады 0,7 %
Насельніцтва (на 1 мая 2010)
     Усяго 1 855 417 чалавек (23-я)
     Шчыльнасць 321,16 чал./км²
Паветаў 7
Муніцыпалітэтаў 29
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Дрэва Сугі японскі кедр (Cryptomeria japonica)
Кветка Касач (Iris ensata)
Птушка Снягір Charadrius alexandrinus)
Адміністрацыя
Губернатар Акіхіка Нора
Афіцыйны сайт (яп.)

Міэ (яп.: 三重県 Міэ-кэн) — прэфектура, якая займае паўднёвую частку паўвострава Кіі ў рэгіёне Кінкі (часам яе адносяць да рэгіёна Цюбу) вострава Хонсю ў Японіі. Плошча прэфектуры складае 5 777,31 км²,[1] насельніцтва — 1 855 417 чалавек (1 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 321,16 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Цу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэфектура Міэ займае тэрыторыю, якая адпавядае гістарычным абласцям Ісэ, Сіма і Іга, а таксама невялікую частку на ўсходзе правінцыі Кіі. Пераарганізацыя адбылася ў эпоху рэстаўрацыі Мэйдзі, тады (у 1871) прэфектура атрымала назву «Аноцу», але ўжо ў 1872 годзе прэфектура была пераназвана ў Міэ, а сталіца перанесена з Цу ў Ёкаіці, але на наступны год сталіца вярнулася назад у Цу, а ў 1876 годзе прэфектура аб'ядналася з паўднёвай прэфектурай Ватарай і прыняла сучасныя межы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прэфектура Міэ знаходзіцца на паўднёвым усходзе паўвострава Кіі. Прэфектура размяшчаецца на беразе заліва Ісэ, узбярэжжа цягнецца 600 км. На паўночны ўсход ад Міэ знаходзіцца прэфектура Гіфу, на поўначы — прэфектура Сіга, на паўночным захадзе — прэфектура Кіёта, на захадзе — прэфектура Нара, на паўднёвым захадзе — прэфектура Вакаяма. Увесь паўвостраў зрэзаны горамі, вялікія гарады размешчаны пераважна на ўзбярэжжы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У прэфектуры Міэ размешчана 14 гарадоў і 7 паветаў (15 пасёлкаў).

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Спіс гарадоў прэфектуры:

Паветы[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлкі паводле паветаў:

Культура[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні прэфектуры размешчаны свяцілішчы Кумана.

Славутасці і турызм[правіць | правіць зыходнік]

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема прэфектуры была прынята 20 красавіка 1964 года. Яна была ўтворана ад сімвала хіраганы «мі» (яп.: ), першага склада ў назве прэфектуры. Абрысы эмблемы сімвалізуюць прагрэс прэфектуры, а круг у цэнтры — знакамітыя жамчужыны Міэ[3]. Сцяг афіцыйна не зацвярджаўся.

Кветкай прэфектуры 22 верасня 1969 годзе абралі касач мечападобны, дрэвам — крыптамерыю японскую (20 кастрычніка 1966), птушкай — марскога зуйка (20 чэрвеня 1972), а рыбай — Panulirus japonicus (2 лістапада 1990). Жывёлай прэфектуры лічыцца антылопа (24 лістапада 1964)[3].

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 人口・世帯の動き 平成22年5月1日現在 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Міэ (1 мая 2010). — Насельніцтва прэфектуры Міэ. Праверана 16 ліпеня 2010.
  3. а б Mie's Symbols (англ.)(недаступная спасылка). Mie Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 三重県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Міэ. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 三重県内市町 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Міэ. Праверана 23 ліпеня 2010.