Псідыум

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Псідыум
Starr 030602-0074 Psidium guajava.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Міртакветныя

Сямейства:

Міртавыя

Род:

Псідыум

Навуковая назва

Psidium L.

ITIS   27238
NCBI   120289

Псідыум або Гуава (Psidium) — род раслін сямейства міртавых, уключае ў сябе каля 100 відаў.

Арэал [правіць]

Арэал гуавы — тропікі. Радзіма роду — Амерыка, ад трапічных раёнаў Мексікі да паўночнай часткі Паўднёвай Амерыкі. Аднак, некаторыя віды былі інтрадуцыраваны ў Афрыку, Індыю, Паўднёва-Усходнюю Азію і Акіянію.

Апісанне [правіць]

Віды псідыума — невялікія вечназялёныя ці паўлістападныя дрэвы або хмызнякі, звычайна вышынёй да 3-4 м, але некаторыя могуць перавышаць 10 м.