Псілот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Псілот

Psilotum nudum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Psilotum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17006
NCBI  3239
IPNI  30213385-2

Псілот (Psilotum) — род споравых раслін сямейства псілотавых.

Прадстаўлены 4 відамі, якія шырока распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар'яў. Спарафіт у надземнай частцы дыхатамічна разгалінаваны, з дробнымі лускападобнымі вырастамі. У падземнай частцы — карэнішчападобны рызамоід са шматлікімі рызоідамі і эндатрофнай мікарызай. У псілота цэнтральны цыліндр — актынастэла. У спарангіях на канцах кароткіх галінак утвараюцца аднолькавыя споры. Пры прарастанні яны ўтвараюць двухполы гаметафіт, які развіваецца ў сімбіёзе з гіфамі грыба. Сперматазоіды псілота мнагажгуцікавыя. Малады спарафіт жывіцца за кошт гаметафіта. Пазней ён жыве самастойна. Плоскае ці трохграннае сцябло псілота дасягае вышыні 20-100 см.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6.