Пталамей IV Філапатар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пталамей IV Філапатар
Πτολεμαῖος Φιλοπάτωρ
Пталамей IV Філапатар
4-ы цар Эліністычнага Егіпта
Папярэднік: Пталамей III
Пераемнік: Пталамей V
 
Смерць: 204 да н.э.(-204)
Дынастыя: Пталамеі
Бацька: Пталамей III
Маці: Берэніка II
Жонка: Арсіноя III
Дзеці: Пталамей V

Пталамей IV Філапатар (Πτολεμαῖος Φιλοπάτωρ, Ptolemaĩos Philopátōr) (244205 да н.э.): цар егіпецкі (221205/204), сын Пталамея III і Беранікі II.

Пры Пталамеі IV пачаўся ўпадак Егіпецкага царства; ён не быў самастойным правіцелем, і цалкам знаходзіўся пад уплывам свайго ваеначальніка Сасібія, які фактычна кіраваў дзяржавай, а разам з Агафоклам забіў маці Пталамея, Бераніку II, яго брата Мага і жонку Арсіною. У выніку няўдалай вайны з селеўкідскім царом Антыёхам III у 219 да н.э. — амаль усе свае ўладанні ў Сірыі. Працягваў пасылаць хлеб у Рым і ўмешвацца ў справы Грэцыі. У канцы яго панавання ў краіне пачаліся масавыя хваляванні, у выніку якіх абвастрылася барацьба сярод знаці. Быў жорсткім і разбэшчаным царом, за што атрымаў мянушку «распешчаны», бо знаходзіўся пад вялікім уплывам каханкі Агатэклеі і іншых гетэр. Пталамей быў хваравітым і памёр пры таямнічых акалічнасцях, па іншых звестках забіты, а на егіпецкі сталец быў узведзены яго 4-гадовы сын Пталамей V Епіфан.

Быў вучнем Эратасфена, напісаў трагедыю «Адоніс». Збудаваў храм у гонар Гамера. Вядомая верагодная выява Пталамея, разам з жонкай, у вобразах Хронаса і Айкумены, на карціне, прысвечанай Гамеру, што знаходзілася ў храме Гамера. Карціна вядомая дзякуючы рэльефнай копіі Архелая Прыенскага.[1]

Зноскі

  1. Партрэты...

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.140. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]