Пталамей XII, цар егіпецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Пталамей Аўлет

Пталамей XII Тэас Філапатар Філадэльф Неас Дыяніс Аўлет (Πτολεμαῖος Νέος Διόνυσος Θεός Φιλοπάτωρ Θεός Φιλάδελφος Αὐλητής, Ptolemaĩos Néos Diónusos Theós Philopátōr Theós Philádelphos Aulētḗs) (11051 да н.э.): цар егіпецкі (8058 да н.э., 5551 да н.э.), сын Пталамея VIII і Клеапатры Селены.

Пры Пталамеі XII пачаўся хуткі ўпадак Егіпту. Палітычная сітуацыя вымусіла яго ўцячы ў Рым і шукаць там падтрымкі. Пад націскам Сулы, ён запаветаваў Егіпет пасля сваёй смерці Рыму. Жыў у Пампея і атрымаў патрэбную падтрымку ў 59 да н.э., дзякуючы хадайніцтву Цэзара. Вярнуўшыся ў Егіпет, ён жорстка расправіўся з праціўнікамі, у т.л., з дачкой Беранікай IV, якая без яго прысвоіла царскі тытул. Яго дачка Клеапатра VII была апошняй егіпецкай царыцай.

Гісторыкамі адзначаецца яго слабахарактарнасць. Любіў музыку, акампаніраваў хорам на флейце, а таксама выступаў як саліст на спаборніцтвах, якія ладзіліся ў яго палацы — адсюль мянушка «Аўлет» (флейціст). Выявай, відаць, з'яўляецца мармуровая галава, што захоўваецца ў Парыжы.[1]


  1. Партрэты...