Птушкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Птушкі
Bird Diversity 2011.png
18 відаў птушак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aves (Linnaeus, 1758)

Падкласы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   174371
NCBI   8782
EOL   695

Птушкі (Aves) — клас апераных цеплакроўных яйкакладных хрыбетных жывёл.

Наземныя двухногія янцародныя амніёты, прыстасаваныя да палёту. Пярэднія канечнасці маюць форму крылаў, яшчэ адна прыкмета птушак — наяўнасць дзюбы. Падзяляюцца на 2 падкласы: яшчарахвостыя птушкі (гл. археаптэрыкс) і веерахвостыя птушкі, або новыя (сапраўдныя). Адрозніваюць 34 атрады, у т. л. 28 сучасных, больш за 9 тыс. відаў. Продкамі птушак лічаць старажытных (трыясавых) паўзуноў атрада псеўдазухій. Пашыраны ўсюды; на Беларусі 19 атрадаў, 307 відаў, з якіх гняздуюцца 226. Большасць відаў арнітафауны належыць да атрада вераб'інападобных.

Апісанне, біялагічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Памеры ад 5,5 см, масай 2 г (калібры) да больш як 2,5 м, масай да 150 кг (страус); размах крылаў да 4 м (альбатрос).

Цела абцякальнай формы, укрытае пер'ем, пярэднія канечнасці ператвораны ў крылы. Шкілет лёгкі і трывалы (за кошт злучэння ці зрашчэння тонкіх пнеўматычных касцей). Грудзіна мае кіль (у бегаючых птушак адсутнічае) для прымацавання развітай лятальнай мускулатуры (у некаторых відаў дасягае 50 % масы цела). Шыйны аддзел з 11—25 пазванкоў, вельмі рухомы. Сістэма паветраных мяшкоў павялічвае газаабмен, забяспечвае тэрмарэгуляцыю, дазваляе змяняць шчыльнасць цела пры ныранні (у вадаплаўных птушак). Скура без залоз (за выключэннем копчыкавай, якая выдзяляюць сакрэт для змазкі апярэння). Пёры маюць розную будову (ніткападобныя, шчацінкі, пуховыя, контурныя) і функцыі (датыкальнага адчування, тэрмарэгуляцыі, спрыяюць абцякальнасці і ўзнікненню пад'ёмнай сілы пры палёце, ахоўваюць цела ад механічных пашкоджанняў). Дзюба (відазмененая сківіца без зубоў) пакрыта рагавым чахлом. У многіх відаў ёсць валлё. Страўнік падзелены на залозісты і мускульны (для механічнага перацірання корму) аддзелы, кішэчнік доўгі. Задняя кішка і мачавы пузыр адсутнічаюць. Стрававальны тракт, мачаточнік і пратокі палавых залоз адкрываюцца ў клааку. Сэрца 4-камернае (у дробных відаў птушак скарачаецца да 1 тыс. разоў за мінуту). Тэмпература цела пастаянная, высокая (37,5—45,5 °C), абмен рэчываў інтэнсіўны, патрэбнасці ў корме вялікія (да 28 % ад масы цела за дзень). Маюць вострыя каляровы зрок і слых, здольныя выдаваць разнастайныя гукі (гл. Верхні вакальны цэнтр). Галаўны мозг з развітымі зрокавымі долямі і мазжачком забяспечвае высокі ўзровень нервовай дзейнасці і складаны тып паводзін.

Размнажэнне цыклічнае, звязанае з сезонным развіццём палавых залоз. У час гнездавання могуць утвараць птушыныя базары. Апладненне ўнутранае, нясуць яйцы (ад 1 да 25). Па характары постэмбрыянальнага развіцця адрозніваюць вывадкавых птушак, паўвывадкавых птушак і птушанятных птушак. Жывуць асела, вандруюць або мігрыруюць.

Птушкі адыгрываюць важную ролю ў харчовых ланцугах біяцэнозаў, падтрымцы біялагічнай разнастайнасці. Некаторыя (арлы, сокалы, ястрабы) палююць на іншых жывёл.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Надатрад Бескілявыя (Paleognathae)
Атрад Казуарападобныя (Casuariiformes)
Атрад Ківіпадобныя (Apterygiformes)
Атрад Нандупадобныя (Rheiformes)
Атрад Страусападобныя (Struthioniformes)
Атрад Тынамупадобныя (Tinamiformes)
Надатрад Neognathae
Атрад Буслападобныя (Ciconiiformes)
Атрад Буравеснікападобныя (Procellariiformes)
Атрад Вераб'інападобныя (Passeriformes)
Атрад Гагарападобныя (Gaviiformes)
Атрад Голубападобныя (Columbiformes)
Атрад Гусепадобныя (Anseriformes)
Атрад Дзятлападобныя (Piciformes)
Атрад Жураўлепадобныя (Gruiformes)
Атрад Лялякападобныя (Caprimulgiformes)
Атрад Калібрыпадобныя (Trochiliformes)
Атрад Зязюлепадобныя (Cuculiformes)
Атрад Курападобныя (Galliformes)
Атрад Пеліканападобныя (Pelecaniformes)
Атрад Пінгвінападобныя (Sphenisciformes)
Атрад Паганкападобныя (Podicipediformes)
Атрад Папугаепадобныя (Psittaciformes)
Атрад Птушкі-мышы (Coliiformes)
Атрад Ракшападобныя (Coraciiformes)
Атрад Сеўцападобныя (Charadriiformes)
Атрад Совападобныя (Strigiformes)
Атрад Сокалападобныя (Falconiformes)
Атрад Стрыжападобныя (Apodiformes)
Атрад Turniciformes
Атрад Трогападобныя (Trogoniformes) — у тым ліку Квезаль
Атрад Туракападобныя (Musophagiformes)
Атрад Фламінгападобныя (Phoenicopteriformes)

Птушкі і чалавек[правіць | правіць зыходнік]

Птушкі маюць вялікае навуковае, гаспадарчае і зстэтычнае значэнне. Існуе шэраг відаў свойскіх і дэкаратыўных птушак, многія — аб'екты палявання.

3 пач. XVI ст. вымерла ці знішчана каля 170 відаў птушак. Існуе Міжнародны савет аховы птушак.

Вывучае птушак арніталогія. Гл. таксама Кальцаванне птушак, Іхтыорнісападобныя

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Самусенка Э., Самусенка І. Птушкі // БЭ ў 18 т. Т. 13. — Мн.: БелЭн, 2001.
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X