Публій Вергілій Марон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вергілій
Publius Vergilius Maro
Publius Vergilius Maro1.jpg
Бюст Вергілія каля ўвахода ў яго склеп у Неапалі
Імя пры нараджэнні:

Публій Вергілій Марон

Дата нараджэння:

15 кастрычніка 70 да н.э.(0-70-10-15)

Месца нараджэння:

Андэс каля Мантуі

Дата смерці:

21 верасня 19 да н.э.(0-19-09-21) (50 гадоў)

Месца смерці:

Брындзізі

Род дзейнасці:

старажытнарымскі паэт

Публій Вергілій Марон (лац.: Publius Vergilius Maro, 15 кастрычніка 70 да н.э. — 21 верасня 19 да н.э.) — выдатны старажытнарымскі паэт.

Вергілій нарадзіўся каля сучаснай Мантуі, атрымаў выдатную адукацыю і пачаў пісаць першыя вершы, аднак хутка ў Рыме пачаліся грамадзянскія войны і спынілі яго творую дзейнасць. Вергілій з'ехаў у Рым, дзе пазнаёміўся з Актавіянам Аўгустам і Гаем Цыльніям Мецэнатам. Аўгуст заступаўся за таленавітага Вергілія, а Мецэнат дапамагаў яму грашыма і натхненнем.

Вергілій чытае «Энеіду» Аўгусту і Актавіі

Найбольш вядомымі творамі Вергілія з'яўляюцца розныя па тэматыцы «Буколікі», усхваляючыя працу земляроба і сельскае жыццё «Георгікі», а таксама буйны, але няскончаны эпас «Энеіда», у якім ён паказаў шлях легендарнага героя Энея з Троі да Італіі. Па прыкладу «Іліяды» Гамера «Энеіда» лічыцца нацыянальным эпасам рымлян. Ёсць меркаванне, што «Энеіда» магла быць палітычным заказам, таму што Аўгуст быў усыноўлены Цэзарам з рода Юліяў, а Юліі, у сваю чаргу, узводзілі свой род да Энея.

Пасля смерці Вергілія няскончаную «Энеіду» падрыхтавалі да выдання Луцый Варый Руф і Плотый Тука.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]