Пузыраногія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пузыраногія
Трыпсы
Трыпсы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thysanoptera Haliday, 1836

Сямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   103348
NCBI   30262

Пузыраногія, махрыстакрылыя, трыпсы (Physopoda, або Thasanoptera) — атрад насякомых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 5 мм (у тропіках да 14 мм). Афарбоўка дарослых разнастайная, лічынак — ярка-чырвоная або ружаватая. Цела ўкрыта дробнымі шчацінкамі. Вусікі 6—10-членікавыя. Ротавы апарат асіметрычны, колюча-сысучы. Ногі з 1—2-членікавымі лапкамі, паміж кіпцюркамі лапак пузырападобныя прысоскі (адсюль назва). Большасць пузыраногіх маюць дзве пары крылаў з махрамі па краі з доўгіх раснічак (адсюль другая назва). Пярэднягрудзі рухома злучаны з галавой і сярэднегрудзямі. Брушка з 11 сегментаў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць на травяністых і дрэвавых раслінах, імхах, лішайніках, у глебе. На Беларусі найбольш трапляюцца трыпсы: аржаны, бабовы, люцэрнавы, канюшынны, лісцевы, пшанічны, ільняны, тытунёвы.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Падзяляецца на 2 падатрады: яйцакладныя і трубкахвостыя. Адрозніваецца каля 2 тыс. відаў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца сокамі раслін, ёсць драпежнікі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі маюць 4—5 узростаў, не кормяцца, мала- або нерухомыя. За год змяняецца да 10 пакаленняў.

Значэнне для чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Большасць відаў шкодзяць сельскагаспадарчым, дэкаратыўным і лясным раслінам, пераносяць узбуджальнікаў вірусных хвароб раслін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Максімава С., Трухан М. Пузыраногія // БЭ ў 18 т. Т. 13. 2001.