Пузырнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пузырнік
Cystopteris fragilis kz1.jpg
Cystopteris fragilis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cystopteris Bernh.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   17480
NCBI   32111
EOL   61912
GRIN   g:13101
IPNI   331105-2

Пузырнік (Cystopteris) — род папарацей сямейства качадыжнікавых.

Адрозніваецца больш за 10 відаў. Пашыраны ў горных і лясных абласцях зямнога шара. На Беларусі пузырнік ломкі (Cystopteris fragilis) расце на глебава-грунтавых агаленнях берагоў рэк, азёр, яроў, у дубровах; пузырнік судэцкі (Cystopteris sudetica) — рэліктава-таёжны від, трапляецца ў хвойных і мяшаных лясах.

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 10—35 см. Карэнішча ўкрыта рэшткамі старых лісцевых чаранкоў. Лісце двойчы-тройчыперыстае з трохвугольнай пласцінкай. Сорусы размешчаны чаргавана на ніжнім баку долек ліста. Зарастак наземны, зялёны, двухполы.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пузырнік // БЭ ў 18 т. Т. 13. 2001.