Пульс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вымярэнне пульса

Пульс (ад лац. Pulsus - удар, штуршок) — ваганні сценак крывяносных сасудаў. У клініцы адрозніваюць артэрыяльны і венны пульс.

Артэрыяльны пульс[правіць | правіць зыходнік]

Артэрыяльны пульс - гэта штуршкападобныя ваганні сценак артэрый, звязаныя са змяненнем іх напаўнення крывёй.

Метады даследавання[правіць | правіць зыходнік]

  • Сфігмарафія.
  • Пальпацыя.
  • Пульсаксіметрыя.
  • Агляд.

Уласцівасці артэрыяльнага пульса[правіць | правіць зыходнік]

Частата[правіць | правіць зыходнік]

Частата пульса - велічыня, якая адлюстроўвае колькасць ваганняў сценак артэрыі за адзінку часу. У залежнасці ад частаты адрозніваюць пульс:

  • умеранай частуты 60-90 уд./мін.
  • рэдкі (pulsus bradis) менш за 60 уд./мін.
  • часты (pulsus tachis) больш за 90 уд./мін.