Пульсэткі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Розныя віды пульсэтак

Пульсэ́ткі (адз. л. — пульсэтка) — пальчаткі без пальцаў, якія ўтрымліваюцца на руках з дапамогай перемычак між пальцаў або за кошт пластычных уласцівасцей матэрыялу, з якога яны выраблены. Пульсэткі дазваляюць засцерагаць рукі ад холаду, але не замінаюць руху пальцаў. Пульсэткі маюць прымяненне у спартовых дысцыплінах, дзе важна хватка ўтрымліваць спартовую прыладу рукамі (напрыклад, веласпорт).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рознаколерныя вязаныя пульсэткі

Першапачаткова пульсэткі скарыстоўваліся для засцярогі ад холаду пры выкананні работ, што патрабавалі рухавасці пальцаў. Але пачынаючы з XVIII ст. пульсэткі пачалі ўжывацца ў якасці моднага жаночага аксэсуару. Дамы насілі пульсэткі ў памяшканнях, адпаведна пульсэткі выконвалі хутчэй эстэтычную, чым практычную функцыю. Такая мода пратрымалася і ўсё XIX ст. Ужываліся як простыя вязаныя пульсэткі, так і карункавыя, прычым іх даўжыня магла дасягаць як сярэдзіны рукі, так і локцяў.

У сучасны момант пульсэткамі карыстаюцца як жанчыны, так і мужчыны, але ў пераважнай ступені гэта хутчэй аксэсуар жаночай вопраткі. Жаночыя пульсэткі могуць упрыгожвацца размаітымі ўзорамі.

Віды пульсэтак[правіць | правіць зыходнік]

У некаторых мадэлях матэрыял можа крыху прыкрываць пальцы, у іншых мадэлях матэрыял закрывае толькі далонь і тыльны бок рукі. Пульсэткі таксама могуць закрываць не толькі далонь, але і частку рукі, узнімаючыся болей ці меней высока. Існуюць розныя віды пульсэтак:

  • Звычайныя пульсэткі без пальцаў
  • Пульсэткі з прышпіленай рукавіцай
  • Пульсэткі-«трубы» (без аддзяленняў для пальцаў і далоняў)

Варта адзначыць, што арыгінальныя пульсэткі не маюць фалангаў. Але ў сучаснасці маюцца камбінаваныя мадэлі, якія спалучаюць у сабе рысы пульсэтак і класічных пальчатак: доўгія пальчаткі з абрэзанымі фалангамі і прышпіленай рукавіцай. Таму, імаверна, ужыванне тэрміна «пульсэтка» справядліва і для такіх гібрыдаў.