Пунт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Егіпецкія салдаты з экспедыцыі ў Пунт
На гэтым рэльефе паказаны ладан і міравыя дрэвы, атрыманыя экспедыцыяй Хатшэпсут
Пра сучасную дзяржаву гл. Пунтленд

Зямля Пунт (егіп. pwn.t, таксама t3-nṯr, гэта значыць «Зямля багоў») — вядомая старажытным егіпцянам тэрыторыя ва Усходняй Афрыцы.

Пунт, апроч Егіпта, вёў гандаль з Аравіяй і, мабыць, быў размешчаны на Афрыканскім Рогу. Тым не менш, спрэчкі наконт размяшчэння Пунта працягваюцца да нашага часу, з прычыны таго, што егіпецкія крыніцы з усёй дакладнасцю паведамляюць толькі той факт, што Пунт знаходзіўся на паўднёвым узбярэжжы Чырвонага мора. Лічыцца, што Пунт мог знаходзіцца на тэрыторыі сучасных Самалі ці Эрытрэі і часткі суданскага ўзбярэжжа, хоць прапаноўваюцца і тэорыі, якія звязваюць Пунт са згаданымі ў Бібліі Афірам і Саўскім царствам, размешчанымі на тэрыторыі Аравійскага паўвострава.

Некаторыя старажытнаегіпецкія крыніцы прама кажуць аб тым, што Пунт быў прарадзімай егіпцян і калыскай егіпецкіх багоў. Назва «Пунт» была ўключана ў склад назвы сепаратысцкага рэгіёна на паўночным усходзе Самалі, які абвясціў у 1998 аўтаномію па прыкладзе суседняга Самаліленда, — Пунтленд.

Пунт быў пунктам прызначэння шматлікіх егіпецкіх экспедыцый, якія рыхтаваліся для дастаўкі ў Егіпет чорнага дрэва, духмяных рэчываў, у тым ліку ладану (тышэпс, іхмет, хесаіт), чорнай фарбы для вачэй, слановай косці, ручных малпаў, золата, рабоў і шкур экзатычных жывёл, якія абменьваліся на тавары, што прывозіліся з Егіпта. Найважнейшым таварам, які дастаўляўся з Пунта, была міра, неабходная для правядзення рэлігійных цырымоній, а таксама міравыя дрэвы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]