Пустыня Санора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
WickenburgCountryside.JPG

Санора (англ.: Sonoran Desert; ісп.: Desierto de Sonora; таксама вядомая як пустыня Хіла) — пясчана-камяністая пустыня ў Паўночнай Амерыцы, размешчаная ў раёне амерыкана-мексіканскай мяжы на тэрыторыі амерыканскіх штатаў Арызона і Каліфорнія і мексіканскага штата Санора, на поўнач ад Каліфарнійскага заліва.

Санора з'яўляецца адной з самых буйных і самых гарачых пустыняў Паўночнай Амерыкі (плошча 311 000 км²); у яе складзе таксама вылучаюць пустыні Юма, Юха і Каларада, Лечугыла, Туле, Алтар. Ападкаў выпадае 75-380 мм у год, пераважна зімой-вясной. У пустыні жыве 60 відаў млекакормячых, 350 відаў птушак, 20 відаў земнаводных, больш за сто відаў паўзуноў, 30 відаў рыб і больш за 2 000 відаў раслін. Эндэмікам Санорскай пустыні з'яўляецца гіганцкі кактус сагуара.