Пустыня Сахара

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Спадарожнікавы здымак Сахары

САХАРАпустыня ў Афрыцы, найбуйнейшая ў свеце — звыш 7 млн. км². Узрост — каля 2,5 млн. год. На тэрыторыі Сахары цалкам або часткова знаходзяцца дзяржавы Марока, Туніс, Алжыр, Лівія, Егіпет, Маўрытанія, Малі, Нігер, Чад, Судан. Каля 80% Сахары - раўніны вышынёй 200-500 м. На паўночным усходзе бясцёкавыя западзіны: Катара (-133 м), Эль-Файюм і інш. У цэнтральнай частцы - горныя масівы: Ахаггар, Цібесці (гара Эмі-Кусі, 3415 м, вышэйшая кропка Сахары). Пераважаюць камяністыя і шчабністыя (хамады), галечнікавыя (рэгі) і пяшчаныя (у т.л. эргі) пустыні. Радовішчы нафты, прыроднага газу (гл. Сахара-Лівійскі нафтагазаносны басейн), жалезнай руды, фасфарытаў. Клімат трапічны пустынны: ападкаў на большай частцы тэрыторыі меней 50 мм у год (на ўскраінах 100 - 200 мм). Сярэднія тэмпературы студзеня не ніжэй 10 °С; абсалютны максімум 57,8 °С, абсалютны мінімум -18 °С (Цібесці). Сутачныя амплітуды тэмпературы паветра больш 30 °С, глебы - да 70 °С. Апроч транзітнай р. Ніл і ўчасткаў Нігеру, сталыя вадацёкі адсутнічаюць. Пераважаюць сухія рэчышчы старажытных і сучасных вадацёкаў (вазі, або уэды). Падземныя воды сілкуюць шматлікія аазісы. Раслінны покрыў вельмі разрэджаны, часам адсутнічае. Земляробства (фінікавая пальма, збожжавыя, гародніна) у аазісах. Качавая і паўкачавая жывёлагадоўля.


Літ.:
  • Сахара // Большой энциклопедический словарь. — М.: АСТ, 2007. ISBN 5-17-015808-4