Пустыня Табернас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пустыня Табернас

Табернас (ісп.: Desierto de Tabernas) — пустыня на тэрыторыі Іспаніі, таксама вядомая як Альмерыйская пустыня. Размешчана ў муніцыпалітэце Табернас правінцыі Альмерыя, у 30 км на поўнач ад сталіцы Альмерыя. Мае плошчу 280 км², з 1989 года з-за сваіх унікальных геамарфалагічнага ландшафту і фауны ахоўваецца як нацыянальны прыродны запаведнік.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Пустыня Табернас абмежавана горнымі хрыбтамі Сьера-дэ-лос-Філабрэс з поўначы і Сьера-дэ-Аламілья з паўднёвага ўсходу, што ізалюе яе ад вільготных міжземнаморскіх вятроў. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 240 мм, сярэднегадавая тэмпература 18 °C і больш за 3000 гадзін прамога сонца ў год абумоўліваюць сухі пустынны клімат, які яшчэ ўзмацняецца гарачым ветрам. Улетку тэмпература дасягае 45 °C , ноччу зімой часам апускаецца да 0 °C.

Вялікая колькасць сонечных дзён дазволіла ў 1979 годзе стварыць у пустыні Табернас найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр па даследаванні, распрацоўцы і тэставанню тэхналогій па выкарыстанні сонечнай энергіі.

Геалогія і біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Глеба пустыні, якая складаецца з мергелю і пясчаніку, не можа ўтрымаць вільгаць, якую прыносяць сезонныя ліўневыя дажджы, таму расліннасць бедная. Дождж з'яўляецца прычынай эрозіі, фарміруючы характэрную форму ландшафту бедленд. Нешматлікая расліннасць знаходзіцца ў рэчышчах дажджавых ручаёў, дзе таксама жыве мясцовая фауна: стрыжы, галкі, жаўрукі і іншыя птушкі.