Пухавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пухавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Пухавічы
Дата ўтварэння 18 снежня 1925
Насельніцтва (2019) 3 020
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Пу́хавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Пухавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рынак у Пухавічах, пачатак XX ст.

Утвораны 18 снежня 1925 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Пухавічы, у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Пухавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці БССР. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Краснаакцябрскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Асавок, Балоча, Высокая Старына, Дукаўка, Залессе, Зафранцузская Грэбля, Красны Акцябр, Падкоссе, Растокі, Рэпішча, Снусцік, Французская Грэбля, Хідра, Ясная Паляна)[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3038 чалавек[2], з іх 92,3 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 3020 чалавек[4].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 студзеня 1947 года — 21
  • 29 чэрвеня 2006 года — 31

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9
  • Конкурс гістарычных ведаў. Пытанні і адказы