Аляксандр Сяргеевіч Пушкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пушкін, Аляксандр Сяргеевіч)
Алякса́ндр Пу́шкін
руск.: Александр Сергеевич Пушкин
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Александр НКШП, Иван Петрович Белкин, Феофилакт Косичкин (журнальны)[1], P., Ст. Арз. (Старый Арзамасец), А. Б.
Дата нараджэння 26 мая (6 чэрвеня) 1799[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня (10 лютага) 1837[2] (37 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Расійская імперыя
Бацька Сяргей Львовіч Пушкін[3][7]
Маці Надзея Восіпаўна Пушкіна[d][7]
Жонка Наталля Мікалаеўна Ганчарова
Дзеці Марыя Пушкіна[d], Наталля Пушкіна[d], Аляксандр Аляксандравіч Пушкін[d] і Рыгор Аляксандравіч Пушкін[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык, перакладчык, гісторык, раманіст, лібрэтыст, калекцыянер кніг, публіцыст, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, драматург, эсэіст, брэцёр, аўтар
Гады творчасці 1814—1837
Кірунак рамантызм
Жанр проза, публіцыстыка, крытыка[d], гістарычны раман[d], раман у вершах[d], разбойніцкі раман[d], аповесць[d], казка і п’еса
Мова твораў руская і французская
Дэбют «К другу стихотворцу» (1814)
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Алякса́ндр Сярге́евіч Пу́шкін (руск.: Александр Сергеевич Пушкин; 6 чэрвеня 1799, Масква — 10 лютага 1837, Санкт-Пецярбург) — расійскі паэт, драматург і празаік. Камер-юнкер; член Расійскай акадэміі (1833).

Пры жыцці, у 1820-я, як паэт, карыстаўся папулярнасцю сярод расійскай чытаючай публікі і прыхільнасцю літаратурных крытыкаў, атрымаў эпітэт «Русский Байрон» (бел.: Расійскі Байран)[8]; у 1830-я (пасля яго паэмы «Полтава») стаўленне да яго стала пераважна халодным і крытычным[9]. З другой паловы XIX ст. мае рэпутацыю вялікага нацыянальнага паэта Расіі[10][11][12]. Разглядаецца як стваральнік сучаснай рускай літаратурнай мовы[13], а яго творы — як моўны эталон, падобны творам Дантэ ў Італіі або Гётэ ў Германіі[14]. Крытык і філосаф-захаднік В. Р. Бялінскі назваў яго «первым поэтом-художником России» (бел.: першым паэтам-мастаком Расіі)[15]. З канца XIX ст. большасць біёграфаў і бібліёграфаў Пушкіна кажуць пра яго як вялікага альбо найвялікшага расійскага паэта[10][11][12], як пра стваральніка новай рускай літаратуры, які ў сваёй творчасці зацвярдзіў нормы сучаснай рускай літаратурнай мовы[13].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Пушкін паходзіў з разгалінаванага нетытулаванага дваранскага роду, які ўзыходзіў паводле генеалагічнай легенды «к мужу честну» Ратшэ, сучасніку Аляксандра Неўскага. Пушкін неаднаразова пісаў пра свой радавод у вершах і прозе; ён бачыў у сваіх продках узор старажытнага роду, сапраўднай «арыстакратыі», які сумленна служыў айчыне, але не здабыўшага прыхільнасці кіраўнікоў і «гонимого». Не раз ён звяртаўся (у тым ліку ў мастацкай форме) і да вобразу свайго прадзядулі па маці — афрыканца Абрама Пятровіча Ганібала, які стаў слугой і выхаванцам Пятра I, а пасля ваенным інжынерам і генералам.

Дзядуля па бацьку Леў Аляксандравіч — артылерыі палкоўнік, гвардыі капітан. Бацька — Сяргей Львовіч Пушкін (1767—1848), свецкі востраслоў і паэт-аматар. Маці Пушкіна — Надзея Восіпаўна (1775—1836), унучка Ганібала. Стрый, Васіль Львовіч (1766—1830), быў вядомым паэтам кола Карамзіна. З дзяцей Сяргея Львовіча і Надзеі Восіпаўны, акрамя Аляксандра, выжылі дачка Вольга (у шлюбе Паўлішчава, 1797—1868) і сын Леў (1805—1852).

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Пушкін нарадзіўся 26 мая (6 чэрвеня) 1799 г. у Маскве.

У метрычнай кнізе царквы Вадохрышча ў Ялохаве (зараз на яе месцы знаходзіцца Богаяўленскі сабор у Ялохаве) на дату 8 чэрвеня 1799 года, у ліку іншых, прыходзіцца такі запіс:

" Мая 27. У двары калескага рэгістратара Івана Васільева Скварцава ў жыльца яго Маёра Сергія Львовіча Пушкіна нарадзіўся сын Аляксандр. Хрышчоны чэрвеня 8 дня. Васпрыемнік граф Артэмій Іванавіч Варанцоў, кума маць азначанага Сергія Пушкіна ўдава Вольга Васільеўна Пушкіна[16] "
Ксавье дэ Местр. Пушкін-дзіця. 1800—1802.

Летнія месяцы 18051810 будучы паэт звычайна праводзіў у сваёй бабулі па маці, Марыі Аляксееўны Ганібал (17451818, народжанай Пушкінай[17], з іншай галіны роду), у падмаскоўным сяле Захарава, каля Звянігарада. Раннія дзіцячыя ўражанні адлюстраваліся ў першых спробах пушкінскіх паэм, напісаных крыху пазней («Манах», 1813; «Бова», 1814), у ліцэйскіх вершах «Пасланне да Юдіну» (1815), «Сон» (1816). Бабуля пісала пра свайго ўнука наступнае:

" Не ведаю, што выйдзе з майго старэйшага ўнука. Хлопчык умён і ахвотнік да кніжак, а вучыцца кепска, рэдка калі ўрок свой здасць парадкам; то яго не разварушыш, не прагоніш гуляць з дзецьмі, то знянацку так развярнецца і расходзіцца, што нічым яго не ўймёш: з адной крайнасці ў іншую кідаецца, няма ў яго сярэдзіны[18] "

Юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Пушкіна (Акварэль С. Чырыкава, 1810); Цэнтральны музей А. Пушкіна, Санкт-Пецярбург

Шэсць гадоў Пушкін правёў у Царскасельскім ліцэі, адчыненым 19 кастрычніка 1811 года. Тут юны паэт перажыў падзеі вайны 1812 года. Тут упершыню адкрыўся і быў высока ацэнены яго паэтычны дар. Успаміны пра гады, праведзеныя ў Ліцэі і пра ліцэйскае братэрства заўсёды засталіся ў душы паэта.

Пушкін на ліцэйскім экзамене ў Царскім Сяле. Карціна Ільі Рэпіна (1911)

У ліцэйскі перыяд Пушкіным было створана шмат вершаваных твораў. Яго натхнялі французскія паэты XVII—XVIII стагоддзяў, з творчасцю якіх ён пазнаёміўся ў дзяцінстве, чытаючы кнігі з бібліятэкі свайго бацькі. Любімымі аўтарамі маладога Пушкіна былі Вальтэр і Парні. У яго ранняй лірыцы злучаліся традыцыі французскага і расійскага клпсіцызму. Настаўнікамі Пушкіна-паэта сталі Бацюшкаў, прызнаны майстар «лёгкай паэзіі», і Жукоўскі, галава айчыннага расійскага рамантызму. Пушкінская лірыка перыяду 18131815 гадоў пранізаная матывамі хуткаплыннасці жыцця, якая дыктавала прагу асалоды жыццёвымі ўцехамі. З 1816 года, услед за Жукоўскім, ён звяртаецца да элегій, дзе развівае характэрныя для гэтага жанру матывы: безадказнага кахання, сыходу маладосці, згасання душы. Лірыка Пушкіна ўсё яшчэ з’яўляецца пераймальнай, поўнай літаратурных умоўнасцей і штампаў, тым не менш ужо тады пачынаючы паэт абірае свой, асаблівы шлях[19]. Не замыкаючыся на паэзіі камернай, Пушкін звяртаўся да тэмаў больш складаным, грамадска значымым. «Успаміны ў царскім сяле» (1814), якія былі ўхвалены Дзяржавіным, — у пачатку 1815 года Пушкін чытаў верш у яго прысутнасці, прысвечанае падзеям вайны 1812 года. Вершаваны твор быў апублікаваны ў 1815 годзе ў часопісу «Российский музеум» за поўным подпісам аўтара. У сваім пасланні «Ліцынію» сатырычна адлюстравана сучаснае жыццё Расіі, а ў вобразе «любімца дэспата» выведзены расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч Аляксей Аракчэеў.

У ліпені 1814 года Пушкін упершыню выступіў у друку ў маскоўскім часопісу «Вестник Европы». У трынаццатым нумары быў надрукаваны яго верш «К другу-стихотворцу», падпісанае псеўданімам Александр Н.к.ш.п[20][21].

Яшчэ будучы ліцэйскім выхаванцам Пушкін увайшоў у літаратурнае таварыства «Арзамас», якое выступала супраць рутыны і архаікі ў літаратурнай справе, і прыняў дзейны ўдзел у палеміцы з аб’яднаннем «Беседа любителей русского слова», якое пакінула каноны класіцызму мінулага стагоддзя. Прываблены творчасцю найбольш яскравых прадстаўнікоў новага літаратурнага кірунку, Пушкін іспытваў у той час уплыў паэзіі Бацюшкава, Жукоўскага, Давыдава[22]. Апошні напачатку імпанаваў Пушкіну тэмай бравага воя, а пасля тым, што сам паэт называў «кручением стиха» — рэзкімі зменамі настрою, экспрэсіяй, нечаканым злучэннем вобразаў. Пазней Пушкін казаў, што, пераймаючы ў моладасці Давыдава, «засвоіў сабе яго манеру назаўжды»[23].

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

З ліцэя Пушкін быў выпушчаны ў чэрвені 1814 года ў чыне калескага сакратара (10-й клас, паводле табелі аб рангах) і прызначаны ў Калегію замежных спраў. Ён становіцца пастаянным наведвальнікам тэатру, прымае ўдзел у пасяджэннях «Арзамаса», у 1819 годзе ўступае ў члены літаратурна-тэатральнага таварыства «Зелёная лампа», якім кіруе «Союз благоденствия». Не прымаючы ўдзелу ў дзейнасці першых тайных арганізацый, Пушкін тым не менш звязаны сяброўскімі стасункамі з многімі актыўнымі членамі дзекабрысцкіх супольнасцей, піша палітычныя эпіграмы і вершы «К Чаадаеву» («Любви, надежды, тихой славы…», 1818), «Вольность» (1818), «Н. Я. Плюсковой» (1818), «Деревня» (1819), якія распаўсюджваліся ў спісах. У гэтыя гады ён заняты работай над паэмай «Руслан и Людмила», якая была пачатая ў Ліцэі і адказвала праграмным устаноўкам літаратурнага таварыства «Арзамас» наконт неабходнасці стварэння нацыянальнай багатырскай паэмы. Паэма была завершана ў маі 1820 года і неўзабаве пасля публікацыі выклікала жорсткія водгукі крытыкаў, абураных зніжэннем высокага канона. Змяшэнне ў «Руслане и Людмиле» руска-французскіх прыёмаў славеснага выказвання з прастамоўем і фальклорнай стылістыкай выклікала нараканні і з боку абаронцаў дэмакратычнай народнасці ў літаратуры. Такія нараканні змяшчаў ліст Дзмітрыя Зыкава, літаратурнага паслядоўніка расійскага паэта і драматурга Паўла Каценіна, апублікаваны ў «Сыне отечества»[24].

На поўдні (1820—1824)[правіць | правіць зыходнік]

Карціна «Пушкін на беразе мора», мастак Іван Айвазоўскі (1887), Мікалаеўскі мастацкі музей імя В. В. Верашчагіна

Увесну 1820 года Пушкіна выклікалі да ваеннага генерал-губернатара Пецярбурга графу Міхаілу Міларадавічу па тлумачэнне з нагоды зместу яго вершаў (у тым ліку эпіграм на Аракчэева, архімандрыта Фоція і самога Аляксандра I), несумяшчальных са статусам дзяржаўнага чыноўніка. Ішла гаворка пра яго высылку ў Сібір ці зняволенне ў Салавецкі манастыр. Толькі дзякуючы клопату сяброў, перш за ўсё Карамзіна, здолелі дамагчыся змякчэння пакарання. Яго перавялі са сталіцы на поўдзень у кішынёўскую канцэлярыю Івана Інзава.

На шляху да новага горада службы Аляксандр Пушкін захворвае на запаленне лёгкіх, выкупаўшыся ў Дняпры. Для папраўлення здароўя Раеўскія вывозяць пад канец мая 1820 года хворага паэта з сабой на Каўказ і ў Крым.

Пушкін у Крыме[правіць | правіць зыходнік]

16 жніўня 1820 года Пушкін прыбыў у Феадосію. Ён напісаў свайму брату Льву:

" З Керчы прыехалі мы ў Кафу, засталіся ў Бранеўскага, чалавека пачэснага па незаганнай службе і па беднасці. Цяпер ён пад судом — і, падобна старому Вергілію, разводзіць сад на беразе мора, непадалёк ад горада. Вінаград і міндаль складаюць яго даход. Ён не разумны чалавек, але мае вялікія звесткі пра Крым. Старонке важнай і занядбанай. Адсюль морам адправіліся мы міма палудзенных берагоў Таўрыды, у Гурзуф, дзе знаходзілася сямейства Раеўскага. Уначы на карабле напісаў я элегію, якую табе прысылаю. "

Праз два дні Пушкін разам з Раевскімі адбыў морам у Гурзуф.

Пушкін правёў у Гурзуфе некалькі тыдняў улетку і ўвосені 1820 года. Разам з Раеўскімі ён прыпыніўся ў доме герцага Рышэлье; паэту ў ім быў пададзены мезанін, які выходзіў на захад. Жывучы ў Гурзуфе, паэт шмат шпацыраваў уздоўж узбярэжжа і ў гарах, сярод якіх было коннае падарожжа да вяршыні Аю-Дага і лодачны шпацыр да мыса Суук-Су.

У Гурзуфе Пушкін працягваў работу над паэмай «Кавказский пленник», напісаў некалькі лірычных вершаў; некаторыя з іх прысвечаныя дачкам М. М. Раеўскага — Алене і Марыі. тут узнік у паэта задума паэмы «Бахчисарайский фонтан» і рамана «Евгений Онегин». пад канец жыцця ён узгадваў пра Крым: «Там калыска майго Анегіна».

У верасні 1820 года на шляху ў Сімферопаль пабываў у Бахчысараі. Вытрымка з ліста Дэльвігу паведамляе:

" …Увайшоў у палац, убачыў я сапсаваны фантан, з іржавай жалезнай трубкі па кроплям падала вада. Я абыйшоў палац з вялікай прыкрасцю на занядбанне, у якім ён парахнее, і на паўеўрапейскія пераробкі некаторых пакояў. "

Гуляючы па нутраным палацавым дваркам, паэт сарваў дзве ружы і паклаў іх да падножжа «Фантана слёз», якому пазней прысвяціў вершы і паэму «Бахчисарайский фонтан».

У сярэдзіне верасня Пушкін каля тыдню правёў у Сімферопалі, як мяркуецца, у доме таўрычнага губернатара Аляксандра Баранава, старога знаёмага паэта па Пецярбургу.

Свае ўражанні ад наведвання Крыма Пушкін выкарыстоўваў і ў апісанні «Путешествия Онегина», якое спачатку ўваходзіла ў склад паэмы «Евгений Онегин» у якасці дадатку[25].

У Кішынёве[правіць | правіць зыходнік]

Толькі ў верасні ён прыбывае ў Кішынёў. Новы начальнік спагадліва ставіўся да службы Пушкіна, дазваляючы яму падоўгу адлучацца і гасціць у сяброў у Кішэнёве (зіма 18201821), выяжджаць у Кіеў, падарожнічаць з Іванам Ліпрандзі па Малдове і наведвацца ў Адэсу (канец 1821). У Кішэнёве Пушкін уступае ў масонскую ложу «Авідзій», пра што сам піша ў сваім дзённіку[26]. Калі паэма «Руслан и Людмила» была вынікам школы ў лепшых расійскіх паэтаў, то першая «паўднёвая паэма» Пушкіна «Кавказский пленник» (1822) паставіла яго на чале ўсёй сучаснай рускай літаратуры, прынесла заслужаную славу першага паэта, якая заўжды яму спадарожнічала да канца 1820-х гг. Пазней, у 1830-я гг. атрымаў эпітэт «Русский Байрон»[27].

Пазней выходзіць другая «паўднёвая паэма» «Бахчисарайский фонтан» (1824). Паэма атрымалася фрагментарнай, якая быццам бы тоіць у сябе нешта нявыказанае, што і надало ёй асаблівую прыгажосць, якая ўзбуджае ў чытацкім успрыняцці моцнае эмацыйнае поле. Пётр Вяземскі пісаў з Масквы з гэтай нагоды:

" З'яўленне «Бакчысарайскага фантана» дастойнае ўвагі не адных аматараў паэзіі, але і назіральнікаў поспехаў нашых у разумовай прамысловасці, якая таксама, не ў гнеў будзе сказана, садзейнічае, як і іншая, дабрабыту дзяржавы. Рукапіс маленькай паэмы Пушкіна быў заплочаны тры тысячы рублёў; у ім няма шасці ста вершаў; такім чынам, верш (і яшчэ якой жа? зацемім для біржавых таксоўшчыкаў — мелкі чатырохстопны верш) абыйшоўся ў пяць рублёў з лішкам. Верш Байрана, Казіміра Лавіня, радок Вальтэра Скота прыносіць працэнт яшчэ больш значны, гэта праўда! Але ўзгадаем і тое, што іншаземныя капіталісты спаганяюць працэнты са ўсіх адукаваных спажыўцоў на зямны шары, а нашыя капіталы абарочваюцца ў шчыльным і хатнім коле. Як бы тое ні было, за вершы «Бахчысарайскага фантана» заплочана столькі, колькі яшчэ ні за якія расійскія вершы заплочана не было. "

Разам з тым паэт спрабуе звярнуцца да расійскай старажытнасці, азначыўшы планы паэм «Мстислав» і «Вадим» (апошняя задума прыняла і драматургічную форму), стварае сатырычную паэму «Гавриилиада» (1821), паэму «Братья-разбойники» (1822; асобнае выданне ў 1827). З цягам часу ў Пушкіне выспела перакананне (напачатку няўцешна трагічнае), што ў свеце дзейнічаюць аб’ектыўныя законы, пахіснуць якія чалавек не ў сілах, якімі бы ні былі ўдалымі і цудоўнымі яго помыслы. У такім ключы ў маі 1823 у Кішынёве раман у вершах «Евгений Онегин»; як меркавалася, фінал першай часткі рамана мусіў мець пад сабой гісторыю падарожжа героя за межамі радзімы на ўзор паэмы Байрана «Дон Жуан».

Пакуль жа ў ліпені 1823 года Пушкін дамагаецца пераводу па службе ў Адэсу ў канцэлярыю графа Варанцова. Менавіта ў гэты час ён усведамляе сябе як прафесійнага літаратара, што перадвызначалася бурным чытацкім поспехам яго твораў. Інтрыжка з жонкай начальніка і няздольнасць да дзяржаўнай службы спрычыняе тое, што паэт падае прашэнне аб адстаўцы. У выніку ў ліпені 1824 года ён быў адхілены ад службы і накіраваны ў пскоўскі маёнтак Міхайлаўскае пад надзор бацькоў.

Чатырохгадовае знаходжанне Пушкіна на поўдні — новы рамантычны этап развіцця яго як паэта. У той час Пушкін, які пазнаёміўся з творчасцю Байрана і натхніўся яго асобай, па ўласнаму прызнанню «вар’яцеў» ад яго. Першым вершам, створаным ім у ссылцы стала элегія «Погасло дневное светило…», у падзагалоўку якога Пушкін адзначыў: «Перайманне Байрану». Стрыжнем, асноўнай задачай яго твораў стала адлюстраванне эмайцыйнага стану чалавека, раскрыццё яго нутранага жыцця. Мастацкую форму верша Пушкін распрацоўваў, звяртаючыся да старажытнагрэчаскай паэзіі, вывучаючы яе ў перакладах. Пераасэнсаваўшы вобразнае мысленне антычных паэтаў у рамантычным ключы, узяўшы лепшае з творчасцю сваіх папярэднікаў, пераадолеўшы штампы элегічнага стылю, ён стварыў сваю ўласную паэтычную мову. Асноўнай уласцівасцю пушкінскай паэзіі стала яе выразлівая моц і адначасова незвычайна сцісласць, лаканізм[28]. Сфарміраваны ў 1818—1820 гг. пад уплывам французскіх элегій і лірыкі Жукоўскага ўмоўна-меланхалічны стыль зведаў сур’ёзную трансфармацыю і зліўся з новым «байранічным» стылем. Спалучэнні старых, ускладненых і ўмоўных форм з рамантычнымі фарбамі і напружанасцю яскрава выявіліся ў «Каўказскім нявольніку»[22].

Міхайлаўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню юны паэт пабываў тут улетку 1817 года, і быў зачараваны «сельскім жыццём, рускай лазняй, клубніцамі і інш.»

Праз два гады, пасля цяжкай хваробы ён зноў правёў тут лета. У гэты час былі напісаны вершы «Деревня» і «Домовому». У 1824 годзе, будучы заўважаным у цікавасці да атэізму, непажаданы адэскаму начальству, ён быў адлічаны са службы ў графа Варанцова і сасланы ў маёнтак сваёй маці. Тут Пушкін правёў 2 гады (да верасня 1826 года) — гэта самае працяглае знаходжанне Пушкіна ў Міхайлаўскам.

Нягледзячы на цяжкія перажыванні, першая Міхайлаўская восень была плённай для паэта. Пушкін завяршае распачатыя ў Адэсе вершы «Разговор книгопродавца с поэтом», дзе фармулюе сваё прафесійнае крэда, «К морю» — лірычны роздум пра лёс чалавека эпохі Напалеона і Байрана, пра бязлітасную ўладу гістарычных абставін над чалавечай асобай, паэму «Цыганы» (1827), працягвае пісаць раман у вершах. Увосені 1824 года ён аднаўляе работу над аўтабіяграфічнымі запіскамі, якую кінуў на самым пачатку ў кішынёўскую пору, і абдумвае сюжэт народнай драмы «Борис Годунов» (скончаная 1 (19) лістапада 1825; асобнае выданне ў 1831), піша жартаўлівую паэму «Граф Нулин». Усяго ў Міхайлаўскам паэтам было створана каля ста твораў.

У 1825 годзе сустракае ў суседнім маёнтку Трыгорскам Ганну Керн, якой прысвячае верш «Я помню чудное мгновенье…». Пад канец 1825 — пачатку 1826 года завяршае пятую і шостую главы рамана «Евгений Онегин», якія ў той час яму ўяўляюцца як канчатак першай часткі твора. У апошнія дні ў Міхайлаўскай ссылцы паэт піша верш «Пророк».

Праз месяц пасля заканчэння ссылкі ён вярнуўся «вольным у пакінутую турму» і правёў у Міхайлаўскам каля месяца.

Наступныя гады паэт перыядычна прыязджаў сюды, каб адпачыць ад рассеянага жыцця і каб пісаць на свабодзе. Напрыклад, тут у 1827 годзе Пушкін пачаў пісаць раман «Арап Петра Великого».

Пасля ссылкі[правіць | правіць зыходнік]

У ноч з 3 на 4 верасня 1826 года ў Міхайлаўскае прыбывае нарачны ад пскоўскага губернатара Б. А. Адзеркаса: Пушкін у суправаджэнні фельд’егера павінен з’явіцца ў Маскву, дзе ў той час знаходзіцца Мікалай I, каранаваны 22 жніўня (ст. ст.).

8 верасня, адразу пасля прыбыцця, Пушкін быў дастаўлены да цара для асабістай аўдыенцыі. Паэту па вяртанні з ссылкі гарантавалася асабістай найвышэйшае заступніцтва і вызваленне ад звычайнай цэнзуры.

Менавіта ў гэтыя гады ўзнікае ў творчасці Пушкіна цікавасць да асобы Пятра I, цара-рэфарматара. Ён становіцца героем запачткаванага рамана пра Абрама Ганібала, прадзядулю паэта, і новай паэмы «Полтава». У рамках аднаго паэтычнага твора («Полтава») паэт аб’яднаў некалькі сур’ёзных тэмаў: узаемаадносіны Расіі і Еўропы, аб’яднання народаў, шчасця і драмы асобнага чалавека на тле гістарычных падзей. Па асабістаму прызнанню Пушкіна яго прывабілі «моцныя характары і глыбокі, трагічны цень, набросаны на ўсе гэтыя жахі»[29]. Апублікаваная ў 1829 годзе, паэма не знайшла разумення ні ў чытачоў, ні ў крытыкаў. У чарнавым рукапісу артыкула «Возражения критикам „Полтавы“» Пушкін пісаў:

" Самая сталая з усіх маіх вершаваных аповесцей, тая, у якой усё амаль арыгінальна (а мы з гэтага толькі і б'емся, хоць гэта яшчэ і не галоўнае),— «Палтава», якой Жукоўскі, Гнедзіч, Дэльвіг, Вяземскі аддаюць перавагу за ўсё, што я дагэтуль напісаў, «Палтава» не мела поспеху[30]. "

Дагэтуль ў творчасці паэта вызначыўся новы паварот. Цвярозы гістарычны і сацыяльны аналіз рэчаіснасці спалучаецца з усведамленнем складанасці таго, што часта праходзіць па-за ўвагай ад рацыянальнага тлумачэння навакольнага свету. Гэта напаўняе яго творчасць пачуццём трывожнага прадчування, вядзе да шырокага ўмяшання фантастыкі, нараджае тужлівыя, падчас хваравітыя ўспаміны, напружаную цікавасць да смерці.

У снежні 1828 года Аляксандр Пушкін чытаў тут свою паэму «Палтава». Масква, Поварская вул., 27

Але адначасова пасля яго паэмы «Полтава» стаўленне да яго ў крытыцы і сярод часткі чытацкай публікі стала больш халодным ці крытычным[31].

У 1827 годзе пачалося расследванне з нагоды публікацыі верша «Андрей Шенье» (напісанага яшчэ ў Міхайлаўскім у 1825 годзе), у якім быў угледзены водгук на падзеі 14 снежня 1825, а ў 1828 годзе ўраду стала вядома пра кішынёўскую паэму «Гавриилиада». Справы гэтыя былі па найвышэйшым загадзе прыпыненыя пасля тлумачэнняў Пушкіна, але неўзабаве за паэтам быў усталяваны негалосны паліцэйскі надзор.

У снежні 1828 года Пушкін знаёміцца з маскоўскай прыгажуняй Наталляй Ганчаровай. Па асабістаму прызнанню, ён пакахаў яе з першай сустрэчы. Пад канец красавіка 1829 года праз Фёдара Талстога-Амерыканца Пушкін зрабіў прапанову Ганчаровай. Няўпэўны адказ яе маці (прычынай была названа маладосць Наталлі), па словах Пушкін «свёл его с ума». Ён з’ехаў у армію Паскевіча, на Каўказ, дзе ў той час ішла вайна з Турцыяй. Сваё падарожжа ён апісаў у «Путешествии в Арзрум». Па патрабаванні Паскевіча, які не жадаў браць на сябе адказнасць за жыццё Пушкіна, ён пакінуў дзейную армію і жыў пэўны час у Тыфлісу[32]. Вярнуўшыся ў Маскву, ён сустрэў у Ганчаровых халодны прыём. Магчыма, маці Наталлі пужалася рэпутацыі вальнадумцы, якая замацавалася за Пушкіным, як і яго беднасці.

Болдзіна[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Н. М. Пушкінай работы Аляксандра Брулова (1831—1832 гг.)

Пушкін адчувае неабходнасць жыцейскіх змен. У 1830 годзе яго паўторнае сватанне да Наталлі Мікалаеўны Ганчаровай, было прынятае, і ўвосені ён адпраўляецца ў ніжагародскі маёнтак свайго бацькі Болдзіна для ўступлення ва ўладанне прымежнай вёскай Кісценева, падараванай бацькам да вяселля. Халерныя карантыны затрымалі паэта на тры месяцы, і гэтаму часу наканавана было стаць знакамітай Болдзінскай восенню, найвышэйшай кропкай пушкінскай творчасці, калі з-пад яго пяра вылілася цэлая бібліятэка твораў: «Повести покойного Ивана Петровича Белкина» («Повести Белкина», «Опыт драматических изучений» («Маленькія трагедыі»), апошнія главы «Евгения Онегина», «Домик в Коломне», «История села Горюхина», «Сказка о попе и о работнике его Балде», некалькі накідаў крытычных артыкулаў і каля 30 вершаў.

Сярод болдзінскіх твораў, быццам бы наўмысна непадобных адно на другое паводле жанру і танальнасці, асабліва кантрастуюць адзін з адным два цыклі: празаічны і драматычны. Гэта два полюсы яго творчасці, да якіх імкнуцца астатнія творы, напісаныя ў тры восеньскіх месяцы 1830 года.

Вершаваныя творы гэтага перыяду ўяўляюць сабой усю разнастайнасць жанраў і шырокае тэматычнае кола. Адзін з іх — «Румяный критик мой…» перагукаецца з «Историей села Горюхина» і настолькі далёкі ад ідэалізацыі вясковай рэчаіснасці, што быў упершыню апублікаваны толькі ў пасмяротным зборы твораў пад змененай назвай («Каприз»)[33].

«Повести Белкина» з’явіліся першым завершаным творам пушкінскай прозы, які дайшоў да нас і захады да напісання якога рабіліся ім неаднаразова. У 1821 годзе ён сфарміраваў асноўны закон свайго празаічнага апавядання: «Дакладнасць і сцісласць — вось першыя вартасці прозы. Яна патрабуе думкаў і думкаў — без іх бліскучыя выразы ні да чаго не служаць». Гэтыя аповесці — таксама своеасаблівыя мемуары звычайнага чалавека, які, не знаходзячы нічога значнага ў сваім жыцці, напаўняе свае запіркіай запісы перасказам пачутых гісторый, якія паразілі яго ўяўленне сваёй незвычайнасцю. «Повести…» сведчылі пра завяршэнне распачатага ў 1827 годзе з «Арапа Петра Великого» станаўлення Пушкіна як празаіка. Цыкл вызначыў як далейшы кірунак творчасці Пушкіна: апошнія шэсць год яго жыцця ён звяртаўся пераважна да прозы, так і ўсяго, дагэтуль не развітага расійскага мастацкага празаічнага слова[34][35].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Паэмы[правіць | правіць зыходнік]

  • Руслан и Людмила (1817—1820) — Руслан і Людміла (бел. пер. А. Александровіч)
  • Кавказский пленник (1820—1821) — Каўкаскі нявольнік (бел. пер. М. Хведаровіч, 1937)
  • Гавриилиада (1821)
  • Вадим (1821—1822)
  • Братья разбойники (1821—1822)
  • Бахчисарайский фонтан (1821—1823) — Бахчысарайскі фантан (бел. пер. М. Хведаровіч, 1938)
  • Цыганы (1824) — Цыганы (бел. пер. А. Куляшоў, 1937)
  • Граф Нулин (1825)
  • Полтава (1828—1829)
  • Тазит (1829—1830)
  • Домик в Коломне (1830)
  • Езерский (1832)
  • Анджело (1833)
  • Медный всадник (1833) — Медны коннік (бел. пэр. Я. Купала)

Раман у вершах[правіць | правіць зыходнік]

Драматычныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Борис Годунов (1825) — Барыс Гадуноў (бел. пер. П. Глебка)
  • Скупой рыцарь (1830)
  • Моцарт и Сальери (1830)
  • Каменный гость (1830)
  • Пир во время чумы (1830)
  • Русалка (1829—1832)

Вершы[правіць | правіць зыходнік]

  • Анчар (1828) і інш.

Проза[правіць | правіць зыходнік]

  • Арап Петра Великого (1827)
  • Роман в письмах (1829)
  • Повести покойного Ивана Петровича Белкина (1830)
  • История села Горюхина (1830)
  • Рославлев (1831)
  • Дубровский (1833)
  • Пиковая дама (1834)
  • Египетские ночи (1835)
  • Путешествие в Арзрум во время похода 1829 года (1835)
  • Капитанская дочка (1836)

Казкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Жених (1825)
  • Сказка о попе и о работнике его Балде (1830)
  • Сказка о медведихе (1830—1831)
  • Сказка о царе Салтане, о сыне его славном и могучем богатыре князе Гвидоне Салтановиче и о прекрасной царевне лебеди (1831) — Казка пра цара Салтана (бел. пер. М. Хведаровіч, 1937)
  • Сказка о рыбаке и рыбке (1833)
  • Сказка о мёртвой царевне и семи богатырях(1833)
  • Сказка о золотом петушке (1834)

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

помнік на Пушкінскай плошчы ў Маскве

У гонар паэта ўстаноўлена шмат помнікаў, названы многія вуліцы і праспекты ў розных гарадах, у тым ліку:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Полн. собр. соч. Т. 1—10. М, 1974—78;
  • Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1993;
  • Выбр. творы. Мн., 1949;
  • Выбр. творы: Вершы. Паэмы. Мн., 1999;
  • Выбр. проза. Мн., 1936;
  • Барыс Гадуноў. Мн., 1937;
  • Каўказскі нявольнік. Мн., 1937;
  • Медны коннік. Мн., 1937;
  • Цыганы. Мн., 1937;
  • Бахчысарайскі фантан. Мн., 1937;
  • Аповесці нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна. Мн., 1938;
  • Палтава. Мн., 1938;
  • Капітанская дачка. Мн., 1948;
  • Яўгеній Анегін. Мн., 1949;
  • Вершы. Мн., 1949;
  • Казка аб мёртвай царэўне і аб сямі асілках. Мн., 1955;
  • Казка пра папа і пра работніка яго Балду. Мн., 1957;
  • Руслан і Людміла. Мн., 1978;
  • О муза… Мн., 1999;
  • Прарок = Пророк: Вершы і казкі. Мн., 1999;
  • Яўгеній Анегін = Евгений Онегин: Раман у вершах. Мн., 1999.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Феофилакт Косичкин — журнальный псевдоним Александра Сергеевича Пушкина (руск.)
  2. а б Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. а б в А. Кирпичников Пушкин, Александр Сергеевич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXVа. — С. 826–851.
  4. а б Пушкин Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  5. https://muse.jhu.edu/journals/pushkin_review/v014/14.1.lachmann.html
  6. различные авторы Пушкин, Александр Сергеевич // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907. — Т. XXVa. — С. 826–851.
  7. а б Kindred Britain
  8. Русский биографический словарь. Т. 15, стр. 281. (руск.)
  9. Русский биографический словарь. Т. 15, стр. 282—283. (руск.)
  10. а б Об Александре Сергеевиче Пушкине в энциклопедии «Кругосвет» Архівавана 28 Кастрычнік 2008. (руск.)
  11. а б Об Александре Сергеевиче Пушкине в Русском биографическом словаре (руск.)
  12. а б Александр Сергеевич Пушкин в Литературной энциклопедии Архівавана 28 Кастрычнік 2008. (руск.)
  13. а б Виноградов В. В. Избранные труды. История русского литературного языка. — М., 1978. — С. 288—297 (руск.)
  14. С. С. Аверинцев. Филология. — Краткая литературная энциклопедия, т. 7, столбец 975 (руск.)
  15. В. Г. Белинский. Полное собрание сочинений. АН СССР, т. VII, с.с.316, 320, 326 (руск.)
  16. Н. С. Ашукин. Пушкинская Москва (руск.). — СПб.: Академический проект, 1998. — С. 6. — 352 с. — 3 200 экз. — ISBN 5-7331-0123-7.
  17. Родословная роспись поэта (древо, до 5-га поколения) (руск.)
  18. Н. С. Ашукин. Пушкинская Москва (руск.). — СПб.: Академический проект, 1998. — С. 40. — 352 с. — 3 200 экз. — ISBN 5-7331-0123-7.
  19. Д. Благой. Стихотворения Пушкина // А. С. Пушкин. Собрание сочинений в десяти томах (руск.). — М.: Гослитиздат, 1959. — Т. 1. — С. 525—526.
  20. псеўданім складзены з зычных літар прозвішча паэта, пастаўленых у зваротным парадку
  21. Н. С. Ашукин. Пушкинская Москва (руск.). — СПб.: Академический проект, 1998. — С. 60. — 352 с. — ISBN 5-7331-0123-7.
  22. а б В. Виноградов. Стиль Пушкина. М.: ОГИЗ, 1941. с. 174—175 (руск.)
  23. П. П. Вяземский. Александр Сергеевич Пушкин по документам Остафьевского архива и личным воспоминаниям, 1826—1837", СПБ, 1880, стр. 71. (руск.)
  24. Д. П. Зыков. Писмо к сочинителю критики на поэму «Руслан и Людмила» // Сын отечества. 1820. Ч. 64. № 38. (руск.)
  25. Отрывки из произведений Пушкина крымской тематики Архівавана 8 сакавіка 2022.
  26. Запись:4 мая был я принят в масоны. — Дневники Пушкина Архівавана 27 кастрычніка 2010.
  27. Словарь Половцова. Т. 15, стр. 281.
  28. Д. Благой. Стихотворения Пушкина // Собрание сочинений А. С. Пушкина в десяти томах. М.: Гослитиздат. 1961. Т. 1., с. 529—533. (руск.)
  29. А. С. Пушкин. С. М. Бонди. Поэмы Пушкина // Собрание сочинений в десяти томах (руск.). — М.: Гослитиздат, 1959. — Т. 3.
  30. А. С. Пушкин. Собрание сочинений в десяти томах (руск.). — М.: Гослитиздат, 1961. — Т. 6. — С. 490. — 582 с.
  31. Словарь Половцова. Т. 15, стр. 282—283. (руск.)
  32. И. Ободовская, М. Дементьев. Наталья Николаевна Пушкина (руск.). — М.: Советская Россия, 1985. — С. 43-44. — 368 с.
  33. Д. Благой. Стихотворения Пушкина // Собрание сочинений А. С. Пушкина в десяти томах. М.: Гослитиздат. 1961. Т. 1., с. 551. (руск.)
  34. Д. Благой. Стихотворения Пушкина // Собрание сочинений А. С. Пушкина в десяти томах. М.: Гослитиздат. 1961. Т. 1., с. 551—552. (руск.)
  35. Д. Благой. Драматургия. Проза // А. С. Пушкин. Драматургия. Проза. М.: Правда. 1981, с. 10. (руск.)
  36. Тры Анегіны. — Мінск: «Регистр», 2020. — ISBN 978-985-7215-21-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 3амоцін І. А. С. Пушкін: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1937;
  • Пшыркоў Ю. Уплыў творчасці А. С. Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры. Мн., 1949;
  • Купала Я. Любімы паэт // Купала Я. Публіцыстыка. Мн., 1972;
  • Пушкін — беларуская культура — сучаснасць: Матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 26-27 мая 1999 г.) / Ін-т літ. імя Я.Купалы Акад. навук Беларусі, Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны, Дзярж. кам. па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Рэсп. Беларусь; Рэдкал.: У.Гніламёдаў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Бел. кнігазбор, 1999.
  • Белинский В. Сочинения Александра Пушкина. М., 1985;
  • А. С. Пушкин в воспоминаниях современников. Т. 1—2. М., 1974;
  • Ахматова А. О Пушкине: Ст. и заметки. 3 изд. М., 1989;
  • Лотман Ю. Пушкин: Биогр. писателя: Ст. и заметки, 1960—1990;
  • Анненков П. Пушкин: Материалы для биогр. А. С. Пушкина. М., 1999;
  • Гаспаров Б. Поэтический язык Пушкина как факт истории русского литературного языка. СПб., 1999;
  • Духовный труженик: А. С. Пушкин в контексте рус. культуры. СПб., 1999;
  • Кибальник С. Художественная философия Пушкина. СПб., 1999;
  • Кожинов В. Великое творчество. Великая Победа. М., 1999;
  • Пушкин и поэтический язык XX в. М., 1999;
  • Виноградов В. В. Стиль Пушкина. М., 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]