Пхеньянскі метрапалітэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пхеньянскі метрапалітэн — сістэма ліній метрапалітэна ў сталіцы КНДР горадзе Пхеньяне. Быў адкрыты 6 верасня 1973 і стаў першым на Карэйскім паўвостраве (метро ў сталіцы Паўднёвай Карэі Сеуле было адкрыта ў наступным, 1974 годзе, цяпер яго працягласць больш чым у 10 разоў перавышае даўжыню Пхеньянскага). Ёсць 2 лініі агульнай даўжынёй 22,5 км. Станцыя «Кванмен», размешчаная каля маўзалея Кім Ір Сена, пасля пабудовы маўзалея была зачынена.