Пчаліны яд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джала пчалы

Ппчаліны яд, апітаксін — сакрэт залоз джальнага апарату рабочай пчалы меданоснай. Выпрацоўваецца пчоламі ў спецыяльных залозах.

Празрыстая вязкая жаўтаватая вадкасць з рэзкім пахам, горкім смакам і высокай кіслотнасцю. На паветры хутка цвярдзее. Тэрмаўстойлівы, да тэмпературы 115 °C не губляе сваіх ўласцівасцей. Раствараецца ў вадзе, у водным растворы хутка разбураецца, высушаны захоўвае актыўнасць некалькі гадоў. Шчыльнасць 1,131. Асноўны таксічны складнік пчалінага яду — меліцін. У склад яду таксама ўваходзяць гістамін, ферменты, арганічныя кіслоты, тлушчы, мікраэлементы і інш.

За адзін раз пчала вылучае 0,2—0,3 мг яду. Смяротная доза для чалавека каля 0,2 г.

Выкарыстанне ў медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Як лекавы сродак выкарыстоўваўся яшчэ ў старажытнасці. Найбольш эфектыўнае лячэнне прэпаратамі пчалінага яду пры рэўматычных і алергічных захворваннях, пры хваробах перыферычнай нервовай сістэмы (радыкуліты, неўрыты, неўралгіі), суставаў (артрыты, спандэлёзы). Вялікія дозы пчалінага яду выклікаюць у чалавека галавакружэнне, пухліны з пачырваненнем скуры, іншы раз шокавы стам і ўдушша, а малыя прыкметнага ўплыву на арганізм чалавека не аказваюць. Таму яго ўжываюць для лячэння толькі з ведама і пад наглядам урача.

Атрымліваюць пчаліны яд на спецыяльных пчальніках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Сапега В. І. Пчаліны яд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 146. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]