Пылкагалоўнік чырвоны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пылкагалоўнік чырвоны
Cephalanthera rubra 02 Luxemburg.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cephalanthera rubra (L.) Rich., 1817

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   210728
EOL   1090751
GRIN   t:404417
IPNI   622405-1
TPL   kew-36673

Пылкагалоўнік чырвоны (Cephalanthera rubra) — від шматгадовых раслін сямейства Архідныя, які сустракаецца ў Еўропе.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Дадзены від сустракаецца ў наступных еўрапейскіх краінах[3]:

У Расіі вобласць распаўсюджанне падзелена на дзве часткі: адна знаходзіцца ў цэнтры еўрапейскай часткі (Тамбоўская, Бранская, Тульская, Калужская, Смаленская, Ніжагародская вобласці і Мардовія), другая — на Паўночным Каўказе[4]. Таксама сустракаецца на Палессі[5].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кветка

Сцёблы вышынёй 10—60 см, апушаныя ў верхняй частцы з 3—6 ланцэтнымі лісцямі з вострымі кончыкамі на кожным. Суквецці друзлыя, кветкі ад ружова-фіялетавых да чырвоных. Квітнеюць з чэрвеня па ліпень, насенне — дробнае і шматлікае. Карэнішчы круглявыя, часта растуць амаль вертыкальна.

Кветкі валодаюць зручнай для наведвання насякомых пляцоўкай. Палініі размешчаны прама над нектарнікам. Восы часта наведваюць кветкі для падмацавання сіл. Нектар пылкагалоўніка змяшчае сумесь этанолу і наркатычных рэчываў — ап'янёная казурка менш звяртае ўвагі на прыліплы пылок. Часта восы п'янеюць настолькі, што не могуць узляцець.

Асяроддзем пасялення з'яўляюцца асветленыя схілы ў лясах на вапнавых глебах.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Па дадзеных сайта GRIN (гл. у шаблоне)
  4. Губанов и др., 2002
  5. Пыльцеголовник красный в Красной книге Республики Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 380. Cephalanthera rubra (L.) Rich. — Пыльцеголовник красный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 490. — ISBN 8-87317-091-6.
  • Red list of plants and fungi in Poland. Czerwona lista roślin i grzybów Polski. Zbigniew Mirek, Kazimierz Zarzycki, Władysław Wojewoda, Zbigniew Szeląg (red.). Kraków: Instytut Botaniki im. W. Szafera, Polska Akademia Nauk, 2006. ISBN 83-89648-38-5
  • Rutkowski L. Klucz do oznaczania roślin naczyniowych Polski niżowej. Wyd. Nauk. PWN, Warszawa 2006

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]