Пясчанка, птушка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пясчанка, птушка
Calidris-alba-001.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calidris alba
(Pallas, 1764)

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   176669
NCBI   279936
EOL   1049518

Пясча́нка (Calidris alba) — птушка сямейства бакасавых атрада сеўцападобных.

Птушка памерамі 18—20[1] см, маса 58—88[1] г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Пер'е на спіне цёмна-бурае, на бруху белае. Бакі галавы, шыя, валляк вохрыста-рыжыя з цёмнымі плямамі. Дзюба і ногі цёмныя. На нагах па 3 пальцы, задні палец адсутнічае. Гняздуецца на зямлі. Корміцца камарамі, лічынкамі насякомых, павукамі і інш.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана на арктычных узбярэжжах і астравах Паўночнай Амерыкі, Еўразіі, Грэнландыі. Вандроўны і пералётны від. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца рэдка. Адзначаўся ў 1925 г. на рэках Сож, Дняпро, возеры Равучае ў Добрушскім раёне, 1933 годзе ў Гродзенскай вобласці[1]. У 2009 годзе адзначаны ў рыбагаспадарцы «Волма» ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці[2].

Зімуе на марскіх узбярэжжах Паўднёвай Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  2. Состав орнитофауны Беларуси официально пополнился // Сайт ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]