Пятніцкае прадмесце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пятніцкае прадмесце, Пятніцкі канец — найстаражытнейшае прадмесце Мінска. Паводле звестак археалагічных раскопак, гарадскі пасад узнік на гэтым месцы яшчэ ў XIIXIII стст.

На тэрыторыі Пятніцкага канца размяшчалася Пятніцкая царква (пэўна, ад яе і пайшла назва прадмесця) і Пятніцкая вуліца.

З цягам часу частыя паводкі прымусілі жыхароў пакінуць гэтую нізінную мясцовасць. Яна была адведзеная пад могілкі. Паступова дзялянка ўсё больш забалочвалася і ператваралася ў пустэчу. Пазней татарскае насельніцтва заняло гэтыя землі пад агароды.

З XVI ст. гэтая мясцовасць вядомая як Татарскае прадмесце.[1]

Зноскі

  1. Татарская Слабада, Татарскае прадмесце, Татарскі канец // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 552—553

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.