Пятрас Вайчунас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятрас Вайчунас
Petras Vaičiūnas
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 ліпеня 1890(1890-07-11)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 1959(1959-06-07)[1][2] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Teofilija Dragūnaitė-Vaičiūnienė[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці бібліятэкар, паэт, драматург
Жанр драма, камедыя, верш
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пятрас Вайчунас (11 ліпеня 1890, Пілякальняй (цяпер Ёнаўскі раён) — 7 чэрвеня 1959, Вільня) — літоўскі драматург, перакладчык і паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным інстытуце. Аўтар зборнікаў вершаў: «Росныя прамяні» (1923), «Сонечны скарб» (1935) і інш. Напісаў больш за 20 п'ес; многія з іх ішлі ў тэатрах Літвы. Камедыі «Марныя намаганні» (1926), «Патрыёты» (1927), «Нядзеля» (1937). Паэтыка яго вершаў традыцыйная. Пастаянная тэма паэзіі — Вільнюс. Яго п'есы адыгралі вялікую ролю ў развіцці літоўскай драматургіі і тэатра.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Rinktiné, Kaunas, 1946;
  • Dramos, Vilnius, 1956;
  • Paukščiu taku, Vilnius, 1962.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. а б Petras Vaiciunas // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]