Пятра, 2-і ліст

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Другі ліст апостала Пятра - адзін з лістоў апостала Пятра, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля першага ліста апостала Пятра перад першым лістом Яна.

Рэмбрант. Пётр у вязніцы.

Адрасат[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку ліста аўтар не называе прамога адрасата. Аднак паколькі аўтар паказвае, што піша ўжо другі ліст, то верагодней за ўсё, што адрасат той жа, што і ў першым лісце, а менавіта – усе хрысціяне Малой Азіі.

Аўтарства ліста[правіць | правіць зыходнік]

Імя аўтара стаіць у самым пачатку ліста – гэта Сімяён Пётр, апостал, які належаў да ліку дванаццаці апосталаў, якія суправаджалі Хрыста падчас Яго зямнога жыцця.

Асаблівасці ліста[правіць | правіць зыходнік]

Другі ліст даволі моцна адрозніваецца ад першага. Калі першы ліст напісаны на простай, але дасканалай грэчаскай мове, дык другі ліст адрознівае велічнасць мовы. У ім не гаворыцца пра хуткае Другое вяртанне Пана, але толькі, што яно прыйдзе нечакана. Увесь другі радзел моцна падобны на ліст Іуды. Доўгі час ліст быў невядомы большасці хрысціянскіх цэркваў, таму працяглы час сумняваліся ў яго кананічнасці. Ліст быў прыняты ў канон толькі ў 4 стагодзі. Аднак да сёняшніх дзён існуе сумнеў, што менавіта Пётр напісаў гэты ліст. Ёсць меркаванні, што аўтар ліста адносіўся да другога ці нават трэцяга накалення хрысціян, а выкарыстоўваў пры напісанні канспекты пропаведзяў Пятра. Падабенства з лістом Іуды можа тлумачыцца тым, што абодва аўтары выкарастоўвалі нейкую першапачатковую крыніцу, якая не дайшла да нас.

Мэта напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

У першых хрысціянскіх цэрквах паволі пачалі распаўсюджавацца ератычныя вучэнні, якімі іх настаўнікі адвяргалі другі прыход на зямлю Хрыста. Таму аўтар ставіць на мэту нагадаць чытачам пра вучэнне, якае было прынесена апосталамі, і адвергнуць ілжэвучэнне.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар хоча нагадаць вучэнне пра хуткае Другое вяртанне Пана. Ліст можна разглядаць як духоўнае завяшчанне Пятра, які прадчувае хуткую смерць. Пётр быў сведкам многіх падзей з зямнога жыцця Ісуса Хрыста, многіх прамоў Хрыста і прароцтваў. Таму аўтар прадказвае, што ў апошні час з’явяцца ілжэнастаўнікі, якія будуць весці амаральны лад жыцця і штурхаць хрысціян да гібелі. Але як Бог накараў зграшыўшых анёлаў, дапатопных жыхароў і гарады Садом і Гамору, гэтак жа пакарае і амаральных ілжэнастаўнікаў. Гэтак жа з’явяцца і людзі, якія пасля доўгага чакання Хрыста, расчаруюцца і зоймуць супрацлеглую пазіцыю, пачнуць здзеквацца і адмаўляць навогуле другое прышэсце Хрыста. Апостал гатовы да такіх падзей. Ён можа даць расчараваным наступны адказ. Па-першае, людзі жывуць у іншым часовым вымярэнні з Богам, для Бога “адзін дзень як тысяча год”. І па-другое, адтэрміноўка Другога вяртання і Суда трэба разглядаць як літасць Пана, які такім чынам дае магчымаць грэшнікам змяніцца і атрымаць выратаванне. Але ўсё, што было прадказана, збудзецца; пра гэта напісана і не толькі Пятром, але і ў іншых лістах апосталаў.

Месца і час напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст быў напісаны ў Рыме напярэдадні ганенняў Нярона амаль пасля першага ліста – каля 64 г.н.э.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст падзелены на 3 раздзелы. У першым апавядаецца пра абавязковасць Божага слова, прароцтв і вучэння апосталаў. У другім раздзеле апостал прадказвае з’яўленне ілжэнастаўнікаў і ілжэпрарокаў. Аўтар падкрэслівае, што ў гэтым няма нічога дзіўнага – так было падчас часоў Старога Запавета, так будзе і ў апошнія дні. У апошнім раздзеле Пётр апавядае пра Другое прышэсце Хрыста, засцерагаючы насмешнікаў ад сумневу.

Краткі план[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне (1:1-2)
  • Сведчанне пра праўдзівасць Пісання (1:3-23)
  • Прадказанне аб з’яўленні ілжэпрарокаў і ілжэнастаўнікаў (2:1-22)
  • Прадказанне аб насмешніках, сумняваючыхся ў хуткае вяртанне Хрыста (3:1-10)
  • Прадказанне пра вяртанне Пана і завяршэнне ліста (3:11-18)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Второе Послание Петра и Послание Иуды. Д. Лукас и К. Грин. Мирт, 335 с., 2010г., ISBN: 978-5-88869-236-3
  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN: 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова - Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Першы ліст апостала Пятра ў перакладзе В. Сёмухі