Пячора Ласко

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ласко, або Ляско (фр.: Grotte de Lascaux) — пячора з палеалітычным жывапісам. Францыя, Дардонь, даліна р. Везер.

Адкрытая ў 1940. Вывучалі: А. Брэйль, А. Ламен-Эмперэр, А. Леруа-Гуран, П. Відаль. Мае культурны пласт. Каля 800 малюнкаў: быкі, коні, алені, кампазіцыя барацьбы чалавека з бізонам. Копія "залы быкоў" у нацыянальным музеі старажытнасцяў (Сен-Жэрмен-ан-Ле, Парыж).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пячора знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Францыі Перыгоры на тэрыторыі камуны Манціньяк (дэпартамент Дардонь), прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад горада Перыгэ. Яна размешчана на левым беразе ракі Везер ў вапняковым пагорку. У адрозненне ад многіх іншых пячор рэгіёну, Ласко - адносна «сухая» пячора. Пласт мармуру агароджвае яе ад пранікнення вады, перашкаджаючы ўтварэнню кальцытавых адкладаў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 85
рус.англ.фр.