Пячорны жывапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малюнкі ў пячоры Альтаміра, Іспанія.
Выява з пячоры Тасілін-Аджэра (Алжыр)

Пячорны жывапіс (часта называюць наскальным жывапісам) — выявы ў пячорах, зробленыя людзьмі часоў палеаліту, адзін з відаў першабытнага мастацтва. Большасць з такіх аб’ектаў была знойдзена ў Еўропе, паколькі менавіта там старажытныя людзі былі вымушаны жыць у пячорах і гротах, ратуючыся ад халадоў, але падобныя пячоры ёсць і на іншых кантынентах.

Доўгі час сучасная цывілізацыя не мела ўяўленняў аб якіх-небудзь аб’ектах старажытнага жывапісу, але ў 1879 годзе археолаг-аматар Марсэліна Санз дэ Саўтуола разам са сваёй 9-гадовай дачкой у выніку прагулкі натрапіў на пячору Альтаміра, скляпенні якой былі ўпрыгожаны мноствам малюнкаў. Знаходка, што не мела аналагаў, вельмі ўразіла даследчыка і схіліла яго да больш уважлівага даследавання. Праз год Саўтуола са сваім сябрам Хуанам Віланова-і-П’ера з Мадрыдскага ўніверсітэта апублікавалі вынікі сваіх даследаванняў, у якіх датавалі выкананне малюнкаў эпохай палеаліту. Шмат хто з вучоных успрынялі гэтае паведамленне вельмі неадназначна, Саўтуолу абвінавачвалі ў фальсіфікацыі знаходак, але пазней падобныя пячоры былі знойдзены і ў іншых кутках планеты.

Прынята вылучаць аднакаляровыя, ці манахромныя, і шматкаляровыя, ці паліхромныя выявы. Развіваючыся з часам, да ХІІ тысячагоддзя да н. э. пячорны жывапіс стаў выконвацца з улікам аб’ёму, перспектывы, колеру і прапорцыі фігур, улічваць рух. Пазней пячорны жывапіс стаў больш стылізаваным[1].

Зноскі

  1. Первобытное искусство (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2010.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]