Пётр, апостал
Святы Пётр — Сымон Пётр — адзін з 12 вялікіх апосталаў — першых вучняў Ісуса Хрыста, першы рымскі біскуп. Пятра лічаць за святога католікі, праваслаўныя і інш. хрысціяне. Мусульмане-шыіты лічаць, што Сымон-Пётр (Шамаон) быў абраны богам у намеснікі Ісусу (Ізе).
Як паведамляюць евангелісты, ён быў рыбаком на імя Сымон, выхадцам з галілейскага горада Віфсаіды, размешчанага каля Генісарэдкага возера, і даводзіўся братам апостала Андрэя Першазванага. Пачуўшы ад свайго брата пра назарэцкага прапаведніка Ісуса, ён паспяшаўся ўбачыць яго і, па сцверджанню Евангелля ад Мацвея, першым абвясціў Ісуса месіяй (Хрыстом). За гэта Ісус назваў яго каменем (па-грэчаску Петра), на якім будзе ўзведзена хрысціянская царква. Стаўшы актыўным паслядоўнікам Хрыста, адным з дванаццаці абраных ім пасланнікаў-апосталаў, Пётр аддаўся місіянерскай дзейнасці, пропаведзі веравучэння на прасторах ад Вавілона да Рыма, дзе яго разам з другім апосталам Паўлам напаткала пакутніцкая смерць праз распяцце ўніз галавою на крыжы ў часы панавання рымскага імператара Нерона не пазней 68 году (паводле адных звестак 13.10.64, паводле іншых — 29.6.69).[1]
Перш чым стаць адным з галоўных прапаведнікаў новага веравызнання, Пётр у самы рашучы момант тройчы адмовіўся ад свайго настаўніка, хоць за некалькі дзён перад гэтым кляўся, што гатовы за яго жыццё ахвяраваць сваім жыццём. Як падаецца ў евангеллях, ён горка перажываў сваю здраду настаўніку, і таму Хрыстос, пасля свайго ўваскрасення, дараваў яму яго адступніцтва. Пётр, паводле царкоўнага падання, адыграў вялікую ролю ў развіцці ранняга хрысціянства, бо, спачатку стаўшы біскупам Антыёхіі, потым стаўшы рымскім біскупам, на працягу 25 гадоў узначальваў хрысціянскую царкву ў Рыме і прыняў там пакутніцкую смерць на крыжы. Сучасная каталіцкая традыцыя лічыць яго першым рымскім папам. Пяру апостала Пятра прыпісваецца аўтарства двух саборных пасланняў, якія ўключаны ў "Апостал".[1]
Лічыцца, што Пётр пахаваны ў пячорах, над якімі зараз Сабор Св. Пятра ў Ватыкане (або каля Апіевай дарогі), але беспаспяховасць археалагічных раскопак спарадзіла сумлевы ў сапраўднасці звестак аб месцы яго пахавання[2].
Змест |
Імя [правіць]
Сапраўднае імя Шымон (іўр.: שמעון — які слухае і чуе). Ад Ісуса атрымаў мянушку Кефас (арам.: כיפא — камень, скала). Пры перакладзе на грэчаскую мову, часцінка скалы ці галька — Петра (Πέτρα), слова жаночага роду. Мацвей, а за ім Марк, Лука і Ян у сваіх Евангеллях выправілі жаночы род на мужчынскі, атрымалася Петрос (Πέτρος) — на лацінскай мове Petrus. Гэтак атрымалася Пётр ці Сымон-Пётр, у мусульман — Шамаон бен Ёнах.
Іканаграфія [правіць]
Верагодных выяў не існуе, а іканаграфічная традыцыя, пачынаецца каля 4 ст. Напрыклад, на медальёне 4 ст. з пазалочанага шкла, дзе Пётр выяўлены разам з Паўлам, ён паказаны з кароткай барадой і шапкай валасоў. Часта на выявах Пётр паказваецца з двума ключамі ад царства нябеснага[2].
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Гергей Е. История папства = A papasag tortenete / Пер. с венг. О. В. Громова. — М.: Республика, 1996. — 463 с.;
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.178. ISBN 5-343-00151-3..
- Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
