Пётр Іванавіч Барысаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Іванавіч Барысаў
руск.: Пётр Иванович Борисов
Дата нараджэння 1800[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня (12 кастрычніка) 1854
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне падпаручнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Пётр Іванавіч Барысаў 2-і (1800 — 30 верасня (12 кастрычніка) 1854[3]) — падпаручнік 8-й артылерыйскай брыгады, дзекабрыст. Мастак.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў дваранскай сям'і. Бацька — адстаўны маёр Чарнаморскага флоту Іван Андрэевіч Барысаў, маці — Праскоўя Емяльянаўна Дзмітрыева. Старэйшы брат Андрэй Іванавіч Барысаў.

Атрымаў хатнюю адукацыю пад кіраўніцтвам бацькі: вывучаў гісторыю, геаграфію, філасофію, прыродазнаўчыя навукі. Матэматыцы і артылерыі навучаўся ў дзекабрыста А. К. Берсцеля  (руск.).

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Разам з братам паступіў на службу юнкерам у 26-ю артылерыйскую брыгаду 10 чэрвеня 1816 года. З 18 чэрвеня 1820 года ў званні прапаршчыка. 6 ліпеня 1820 пераведзены ў 8-ю артылерыйскую брыгаду. З 10 чэрвеня 1825 года ў званні падпаручніка.

Дзекабрыст[правіць | правіць зыходнік]

Разам з братам А. І. Барысавым і Ю. К. Люблінскім  (руск.) заснавальнік «Таварыства першай згоды» (1818), якое хутка было ператворана ў таемнае палітычнае «Таварыства сяброў прыроды», а ў 1823 ў Таварыства з’яднаных славян, старшынём якога з 1825 года быў Пётр Барысаў[3]. У 1825 таварыства аб'ядналася з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў  (укр.). Браты Барысавы ўваходзілі ў групу, якой было даручана забойства цара Аляксандра I[3].

Прапанавалася падняць паўстанне ў Палтаўскім палку, які быў раскватараваны ў Бабруйску, зрабіць Бабруйск цэнтрам паўстання, падняць 2-ю армію, 4-ы і 5-ы карпусы і ісці на Маскву[3].

Арыштаваны ў 8-й артылерыйскай брыгадзе па загадзе ад 9 студзеня 1826 года. 21 студзеня 1826 дастаўлены з Жытоміра ў Санкт-Пецярбург на галоўную гаўптвахту, у той жа дзень пераведзены ў Петрапаўлаўскую крэпасць.

Закаваны ў ручныя кайданы 15 лютага 1826 года, раскаваным — 30 красавіка 1826 года.

Катарга[правіць | правіць зыходнік]

Асуджаны па I разраду 10 ліпеня 1826 года. Прысуджаны да вечных катаржных прац. 23 ліпеня 1826 разам з братам адпраўленыя закаванымі ў Сібір. 22 жніўня 1826 года тэрмін катаргі скарочаны да 20 гадоў.

Прыбылі ў Іркуцк 29 жніўня 1826 года, адтуль адпраўленыя ў Аляксандраўскі броварны завод. 6 кастрычніка 1826 года вярнуліся ў Іркуцк. 8 кастрычніка братоў адправілі ў Благадацкі руднік. З Благадацкага рудніка пераведзеныя ў Чыцінскі астрог. Прыбылі ў Чыту 29 верасня 1827 года. Пераведзены ў Пятроўскі завод у верасні 1830 года. 8 лістапада 1832 года тэрмін катаргі скарочаны да 15 гадоў. 14 снежня 1835 года тэрмін катаргі скарочаны да 13 гадоў.

У Пятроўскім Заводзе разам браты вялі рэгулярныя метэаралагічныя назіранні, якія пасля дазволілі вызначыць сярэднія штомесячныя тэмпературы для Сібіры.

Ссылка[правіць | правіць зыходнік]

П. Барысаў. «Снягір»

Па заканчэнні тэрміну катаргі па ўказе ад 10 ліпеня 1839 года братоў адправілі ў ссылку ў сяло Падлапаткі Верхнеўдзінскай акругі Іркуцкай губерні (у цяперашні час сяло Падлапаткі, Мухарбішынскі раён Бураціі).

Па ўказе ад 21 сакавіка 1841 года братоў перавялі ў вёску Малая Развадная. 30 верасня 1854 года раптоўна памёр.

Пахаваны ў вёсцы Вялікая Развадная, магіла не захавалася, таму што пры будаўніцтве Іркуцкай ГЭС могілкі, дзе пахаваныя браты Барысавы, апынуліся пад вадой.

Навуковец-прыродазнавец[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка кнігі акварэляў П. Барысава
П. Барысаў. «Букет палявых кветак»
Тытульны ліст батанічнага альбому «Букет Усходняй Сібіры»
Тытульны ліст батанічнага альбому «Букет Усходняй Сібіры»

Аўтар фундаментальнага прац: «Арніталагічная фаўна Усходняй Сібіры», шэрагу прац па фларыстыцы: «Букет Усходняй Сібіры» і «Нарысы вытанчанай флоры Забайкальскага краю» і іншых, укладальнік трактата «Аб Мураўёве».

Калекцыянаваў расліны і насякомых. Распрацаваў новую класіфікацыю насякомых, якая ў далейшым была прынятая Парыжскай Акадэміяй Навук. Усталяваў сувязі з Батанічным садам ў Санкт-Пецярбургу і з Маскоўскім таварыствам выпрабавальнікаў прыроды, куды дасылаў свае гербарыі і калекцыі насякомых.

Мастак[правіць | правіць зыходнік]

Мастак-акварэліст. Стварыў каля 600 малюнкаў флоры і фаўны Усходняй Сібіры і Забайкалля. Ілюстраваў акварэлямі свае навуковыя працы. Ілюстраваў кнігу І. Д. Былычава «Падарожжа па Усходняй Сібіры». Памёр з пэндзлем у руках.

Зноскі

  1. Petr Ivanovich Borisov // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Petr I. Borisov // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Борисовы // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 75. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нечкина М. В. «Общество соединенных славян».— М.; Л., 1927;
  • Советская историческая энцикликлопедия — М., 1966. — Т. 2;
  • Куйбышева К. С., Сафонова . И. «Акварели декабриста П. И. Борисова». — М., 1986;
  • Декабристы: Биографический справочник / Под ред. М. В. Нечкиной. — М., 1988;
  • Шикман А. П. «Деятели отечественной истории». — М., 1997;
  • «Естественно-научное наследие декабриста П. И. Борисова». — М., 2002. — (Научное наследство; Т. 29).
  • Вопросы истории естествознания и техники. — Москва, Наука, 1956

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]