Пётр Ільіч Чайкоўскі
| Пётр Ільіч Чайкоўскі | |
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя |
Пётр Ільіч Чайкоўскі |
| Дата нараджэння | |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці |
25 кастрычніка (6 лістапада) 1893 (53 года) |
| Месца смерці | |
| Краіна | |
| Прафесіі | |
Пётр Ільі́ч ЧАЙКО́ЎСКІ — (7 мая 1840, Воткінск, Расія — 6 лістапада 1893, Санкт-Пецярбург) — рускі кампазітар, дырыжор, педагог.
Выдатны меладыст. Аўтар 76 опусаў, 10 опер. Напіасаў 7 сімфоній (6 пранумераваных і сімфонія "Манфрэд"), 3 сюіты. Сусветна вядомыя яго балеты «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунчык».
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў паселішчы пры Камска-Воткінскім заводзе Вяцскай губерні (цяпер горад Воткінск, Удмуртыя). Яго бацька - Ілья Пятровіч Чайкоўскі (1795-1880) - выбітны рускі інжынер, быў сынам Пятра Фёдаравіча Чайкі, які нарадзіўся ў 1745 г. ў сяле Мікалаеўка ля Палтавы (цяпер Украіна), пазней змяніў сваё прозвішча на Чайкоўскі. Ён быў другім дзіцем Фёдара Чайкі (1695-1767) і яго жонкі Ганны (1717 -?). Пётр Фёдаравіч вучыўся ў семінарыі ў Кіеве, пазней атрымаў медыцынскую адукацыю ў Пецярбургу. З 1770 па 1777 г. служыў у арміі асістэнтам ваеннага лекара, пазней стаў афіцэрам медслужбы ў Кунгуры, Пермскай губерні. У 1782 г. быў пераведзены ў Вятку (Казанская губерня). У 1776 г. ажаніўся на Анастасіі Сцяпанаўне Посахавай (1751 года нараджэння), у іх было 11 дзяцей. Ілья Пятровіч, бацька кампазітара, быў 10-м дзіцём. Ён, скончыўшы Горны кадэцкі корпус у Пецярбургу, быў залічаны на службу ў Дэпартамент горных і саляных спраў. Аўдавеўшы ў 1833 годзе, ён ажаніўся на Аляксандры Андрэеўне Асіер, з якой у 1837 пераехаў на Урал, куды атрымаў прызначэнне на пасаду начальніка Камска-Воткінскага сталеліцейнага завода. Пётр быў другім дзіцем у сям'і: у 1838 нарадзіўся яго старэйшы брат Мікалай, у 1842 - сястра Аляксандра (у замужжы Давыдава) і Іпаліт. Браты-двайняты Анатоль і Мадэст з'явіліся на свет у 1850 годзе.
Даты творчай біяграфіі [правіць]
У 1866 годзе дэбютаваў перад маскоўскай і пецярбургскай публікай Уверцюрай F-Dur;. Пачаў Першую сімфонію;
1867 г. - выкананне Андантэ і скерца з Першай сімфоніі ў Рускім музычным грамадстве ў Санкт-Пецярбургу.
1866—1867 гады - напісаны уверцюра на дацкі гімн і шэраг фартэпіянныя п'ес: «Успамін пра Гапсале».
1867 г. - пачата праца над операй «Ваявода»; ў Маскве, у сімфанічным сходзе, былі выкананы танцы з яе.
1868 г. - у сімфанічным сходзе ў Маскве рускага музычнага таварыства з вялікім поспехам выканана Першая сімфонія. З незадаволенасцю ставіўся Чайкоўскі да свайго сімфанічнага твора «Фатум» (1868), яго выконвалі як у Маскве, так і ў Пецярбургу.
30 студзеня 1869 г. у Вялікім тэатры ў Маскве - прэм'ера оперы «Ваявода». Лібрэта - кампазітара і А.М. Астроўскага па яго п'есе («Сон на Волзе»). Дырыжор - Мерт. У ролях: Нячай Шалыгін - Фінокі, Улас Дзюжой - Раданежскі, Настасся - Аненская, Мар'я Уласьеўна - Меньшыкава, Праскоўя Уласьевна - Кроненберг, Сцяпан Баструкоў - Рапарт, Дубровін - Дзямідаў, Алена - Іванова, Жвавы - Бажаноўскі, Блазан - Лаўроў, Нядвіга - Разанава, новы Ваявода - Карын). У 1870-х гадах Чайкоўскі знішчыў оперу, захаваўшы толькі невялікую частку матэрыялу.
У 1869 г. скончана опера «Ундзіна», якая не ставілася. Яна знішчана аўтарам у 1873 годзе, за выключэннем некаторых нумароў, якія ўвайшлі пасля ў іншыя сачыненні. Увосень напісана ўверцюра-фантазія «Рамэа і Джульета». Напісана шэсць рамансаў, з якіх «Не, толькі той», «І балюча, і салодка», «Сляза дрыжыць», «Чаму», «Ні слова, о дружа мой».
1871 г. - першы квартэт D-бемоль мажор.
1870-1872 гады - створана опера «Апрычнік», уласнае лібрэта па аповесці І. І. Лажэчнікава.
31 мая 1872 года - адбылася прэм'ера кантаты «У памяць 200-годдзя нараджэння Пятра Вялікага», напісанай па заказу і спецыяльна да адкрыцця Політэхнічнай выстаўкі 1872 года.
1873 г. - сімфанічная фантазія «Бура».
Асноўныя творы [правіць]
Оперы [правіць]
- Ваявода (1868)
- Ундзіна (1869)
- Апрычнік (1872)
- Яўген Анегін (1878)
- Арлеанская дзева (1879)
- Мазепа (1883)
- Чаравічкі (1885)
- Чарадзейкі (1887)
- Пікавая дама (1890)
- Іаланта (1891)
Балеты [правіць]
- Лебядзінае возера (1877)
- Спячая прыгажуня (1889)
- Шчаўкунок (1892)
Фартэпіянныя творы [правіць]
- Саната да-дыез мінор ор. 80 posth (1865, выд. 1900)
- Поры года op. 37b (1876)
- Дзіцячы альбом op. 39 (1878)
- Вялікая саната соль мажор op. 37а (1878)
Спасылкі [правіць]
- Сайт з падрабязнай інфармацыяй пра Чайкоўскага і яго творчасці (англ.)
- Пётр Ільіч Чайкоўскі: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Сайт музея-сядзібы Пятра Ільіча Чайкоўскага
- Gay Love-Letters from Tchaikovsky to his Nephew Bob Davidov
- Music Analysis. Aspects on sexuality and structure in the later symphonies of Tchaikovsky.
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Воткінску
- Нарадзіліся ў Вяцкай губерні
- Памерлі 6 лістапада
- Памерлі ў 1893 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Кампазітары паводле алфавіту
- Кампазітары Расійскай імперыі
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Дырыжоры паводле алфавіту
- Дырыжоры Расійскай імперыі
- Дырыжоры XIX стагоддзя
- Постаці педагогікі
- Музычныя педагогі Расійскай імперыі
- Музычныя педагогі XIX стагоддзя
- Пачаткі артыкулаў
- Оперныя кампазітары
- Балетныя кампазітары
- Духоўныя кампазітары
- Пётр Ільіч Чайкоўскі
- Выпускнікі Імператарскага Вучылішча правазнаўства
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Памерлі ад халеры
- Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
- Асобы на марках
- Асобы на манетах