Пётр Адамавіч Лявіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Адамавіч Лявіцкі
Нараджэнне 26 жніўня 1908(1908-08-26)
Смерць 24 лістапада 1977(1977-11-24) (69 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Пётр Ада́мавіч Ляві́цкі (26 жніўня 1908, вёска Лазовае, Асіповіцкі раён — 24 лістапада 1977) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1935).

З 1925 года на савецкай рабоце ў Асіповіцкім раёне. У 19281931 гадах служыў у дывізіі асобага прызначэння імя Дзяржынскага пры калегіі АДПУ.

З 1936 года дырэктар Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума.

З 1939 года загадчык аддзела, другі сакратар Мінскага, са студзеня 1941 года 1-ы сакратар Палескага абкомаў КП(б)Б.

У пачатку Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху на Палессі. З кастрычніка 1941 года сакратар Алтайскага крайкама УКП(б). З лістапада 1942 года у апараце ЦК УКП(б). Са жніўня 1943 года — 1-ы сакратар Палескага абкама КП(б)Б, адначасова член ваеннага савета 61-й арміі.

У 19441947 гадах 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 1947 года — начальнік Баранавіцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі, 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР.

З 1956 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР.

З 1959 года — намеснік старшыні, старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

У 19641966 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]