Пётр Аляксеевіч Бяссонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пётр Аляксеевiч Бяссонаў
Пётр Алексеевич Бессонов.jpg
Дата нараджэння:

4 (16) чэрвеня 1828({{padleft:1828|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})

Месца нараджэння:

г. Масква

Дата смерці:

22 лютага (6 сакавіка) 1898({{padleft:1898|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:6|2|0}}) (69 гады)

Месца смерці:

г. Харкаў

Краіна:

Расія

Навуковая сфера:

славістыка, фалькларыстыка

Месца працы:

Віленскае рэальнае вучылішча,
Віленская I гімназія
Харкаўскі ўніверсітэт

Навуковае званне:

прафесар

Альма-матэр:

Маскоўскі ўніверсітэт

Вядомы як:

складальнік зборнікаў народных песень, даследчык фальклору

Пётр Аляксеевiч Бяссонаў на ВікіСховішчы

Пётр Аляксеевiч Бяссонаў (4 (16) чэрвеня 1828, г. Масква — 22 лютага (6 сакавіка) 1898, Харкаў) — рускі славянафіл, гісторык літаратуры, публікатар славянскага, у тым ліку беларускага фальклору, этнолаг і публіцыст. Прафесар Харкаўскага ўніверсітэта (1879)[1].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Аляксеевіч Бяссонаў нарадзіўся ў Маскве, ў сям'і святара. У 1846 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю і паступіў на гісторыка-філалагічны факультет Маскоўскага ўніверсітэта[1]. Ва ўніверсітэце ён зблізіўся з Барценевым(руск.) бел., Сабчаковым, Казановічам и Прэйсам на глебе цікавасці да рускай гісторыі, літаратуразнаўства і этнаграфіі, пачаў збіраць народныя песні[2]. Скончыў ён універсітэт у 1851 годзе. Пасля сканчэння адукацыі служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства замежных спраў (18551857), Маскоўскай сінадальнай друкарні (з 1858). Член Таварыства аматараў расійскай славеснасці(руск.) бел. пры Маскоўскім універсітэце, яго сакратар (18691878), член-каррэспандэнт Сербскага навуковага таварыства, сябра Рускага геаграфічнага таварыства.

Па ініцыятыве папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі(руск.) бел. І. П. Карнілава[прыбраць шаблон] быў пераведзены ў Вільню, дзе вясной 1865 быў прызначаны на пасаду старшыні Віленскай археаграфічнай камісіі, дырэктарам Віленскага рэальнага вучылішча і дырэктарам Віленскай I гімназіі. Аднак пры ім праца ў Археаграфічнай камісіі застыла. Расчараваны І. П. Карнілаў дамогся яго выгнання ў 1866 годзе. Пасля выгнання з Вільні Бяссонаў служыў бібліятэкарам у Маскоўскім універсітэце (18671878). У 1879 годзе Бяссонаў атрымаў званне ганаровага доктара ад Казанскага ўніверсітэта, і стаў прафесарам кафедры славянскіх «гаворак» Харкаўскага ўніверсітэта.

Яго ідэйныя перакананні[правіць | правіць зыходнік]

П. Бяссонаў быў прадстаўніком ідэй панславізму, сфарміраванага ў 1840-1850-я ў рускіх славянафільскіх(руск.) бел. гуртках, і меўшага мэтай пасля паразы Расійскай імперыі ў Крымскай вайне захаваць яе палітычны ўплыў на Балканах. П. Бяссонаў не толькі падзяляў погляды славянафілаў, але і актыўна ўдзельнічаў у славянафільскім руху ў Маскве 1840-1860-я — прымаў удзел у працы дабрачыннай грамадскай арганізацыі, што дапамагала «братнім славянам» пад асманскай і аўстра-венгерскай уладай. Вучыўся ў Канстанціна Аксакава, асноўнага тэарэтыка маскоўскай славянафільскай школы, лічыў яго сваім натхняльнікам і старэйшым сябрам. У 1850-я П. Бяссонаў уваходзіў у маскоўскія свецкія салоны Ялагіных(руск.) бел. і Сверабеевых і меў у іхным асяроддзі аўтарытэт як філолаг і публіцыст.

Калі ў 1856 памёр Пётр Кірэеўскі, буйны збіральнік рускай народай вуснапаэтычнай творчасці (сярод яго карэспандэнтаў былі А. С. Пушкін і М. В. Гогаль), — яго вялізны архіў застаўся неапублікаваным. Згодна тэстаменту ён пераходзіў ва ўласнасць да сваяка Кірэеўскага — У. Ялагіна, а працаваць з сабранымі матэрыяламі, рыхтаваць іх да друку даручалася даўняму карэспандэнту Кірэеўскага, які і сам стаў ужо буйным збіральнікам фальклору, П. Якушкіну(руск.) бел.. Аднак Ялагін, а дакладней «Таварыства аматараў расійскай славеснасці» задачу публікацыі вырашыла даручыць некалькім асобам-славянафілам, у ліку якіх былі К. Аксакаў(руск.) бел., У. Даль і П. Бяссонаў. Але фактычна Бяссонаў заняў месца Якушкіна і прыбраў найкаштоўнейшы архіў да сваіх рук. З 1860 П. Бяссонаў пачаў выпускаць матэрыялы архіва Кірэеўскага. Адвольная класіфікацыя, мудрагелістыя, напышлівыя і разам з тым цьмяныя каментарыі гэтых выданняў выклікалі заслужаную крытыку. У некампэтэнтным падыходзе да справы, адвольным карыстанні і нават плагіяце публікатара спадчыны Кірэеўскага абвінавачвалі такія вучоныя, як Ф. Буслаеў, А. Катлярэўскі(руск.) бел., А. Пыпін(руск.) бел., пазней С. Вянгераў(руск.) бел., М. Сперанскі(руск.) бел., М. Азадоўскі(руск.) бел.[Крыніца?].

У навуковых поглядах Бяссонаў з'яўляўся ідэалістам, яго разважанні ў галіне этналогіі, міфалогіі і гісторыі славянства належаць да спецыфічнага славянафільскага «народнага напрамку», яны, па словах А. Пыпіна, знаходзяцца ў такім поўным падпарадкаванні смелай і пладавітай фантазіі аўтара, што крытыкі нават рэдка лічаць патрэбным спрачацца з ім[3]. Такім чынам, Бяссонаў непасрэдна нанес непапраўную страту рускай фалькларыстычнай навуцы. Крытыка Бяссонава не сціхала доўгія гады.

Зноў востра паўстала «славянскае пытанне» ў Расіі падчас паўстання 1861—1863 гадоў, таму ў той час П. Бяссонаў сярод іншых «рупліўцаў славянскай ідэі» быў у 1863 накіраваныя ў Паўночна-Заходні край. П. Бяссонаў працаваў у мураўёўскай адміністрацыі (1863—1865), а менавіта ў некалькіх установах Віленскай навучальнай акругі: узначальваў Віленскую археаграфічную камісію, быў у складзе рэфарматараў Віленскага музею старажытнасцей (фактычна П. Бяссонаў разам з І. Карнілавым[прыбраць шаблон] знішчылі гэты музей)[Крыніца?], арганізоўваў публічную бібліятэку, служыў дырэктарам Віленскай I гімназіі і Віленскага рэальнага вучылішча. У 1866 П. Бяссонаў накіраваў у IIІ аддзяленне Запіску аб мерах прадухілення новага паўстання. Ён раіў у першую чаргу аслабіць уплывы рымска-каталіцкага духавенства, перашкаджаючы яму распаўсюджваць каталіцтва і адначасна далучаючы каталікоў да праваслаўя, зрабіць адукацыю народа выключна ўрадавай справай, замяніць усіх «чыноўнікаў-палякаў» рускімі, прыцягнуць у край магчыма большую колькасць рускіх землеўладальнікаў. У гэтай запісцы ён нагадваў, што ў Ковенскай губерні «асобы рускага паходжання» не набылі яшчэ ніводнага секвестраванага маёнтку або маёнтку высланага паўстанца і лічыў гэта недахопам.

У пачатку 1870-х, ужо жывучы ў Маскве бібліятэкар Маскоўскага ўніверсітэта П. Бяссонаў напісаў працу «Сепаратизм в Северо-Западном крае. Рассказ очевидца» — своеасаблівы роздум-рэмінісцэнцыя пра сваё жыццё ў Вільні, успаміны не публікаваліся, рукапіс захоўваецца ў фондах Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі(руск.) бел. (Масква). «Сепаратызм…» — публіцыстычны нарыс на больш чым 60 рукапісных старонках (некаторыя захаваліся не цалкам), пабудаваны ў выглядзе палемікі аўтара з умоўным апанентам. Апанент, пецярбургскі ліберал, сумняецца ў мэтазгоднасці прымусовай русіфікацыі Паўночна-Заходняга края, папракае чыноўнікаў у няведанні спецыфікі і празмернай жорсткасці. П. Бяссонаў у адказ тлумачыць сваё разуменне праблемы беларускага і польскага сепаратызму, апраўдвае палітыку расійскага ўрада. Не адна старонка рукапісу прысвечаная «славянскаму пытанню» ў беларускім кантэксце.

Апроч славянафільскай публіцыстыкі ў «Сепаратизме…» сустракаюцца замалёўкі характараў і побыту расійскага чыноўства ў Вільні. П. Бяссонаў распавядае, што ў той час актывізаваўся расійскі патрыятычны рух, нават узнікла мода на самаадданае служэнне «русскому делу». Актыўныя дзеячы гэтага руху ў 1866 аб'ядналіся ў Педагагічны гурток пры рэдакцыі газеты «Виленский вестник». Гэтая газета з 1864 на загад М. Мураўёва стала ўрадавым органам друку, а менавіта ў 1866 ад працы ў ёй адхілены А. Кіркора, рэдактарам становіцца А. Забелін. А. Забелін, былы дырэктар Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, надаў «Виленскому вестнику» такі дух, што, нават на думку А. Мілавідава, у артыкулах мела месца «крайняя национальная нетерпимость, особенно по польскому и еврейскому вопросу». Акрамя Забеліна, актыўнымі дзеячамі Педагагічнага гуртка былі, паводле П. Бяссонава, Рошчын і Рачынскі. Рошчын — памочнік рэдактара «Виленского вестника», былы чыноўнік Ковенскага губернскага статыстычнага камітэта. Рачынскі — маскоўскі славянафіл, таксама, як і П. Бяссонаў, выкліканы для працы ў Археаграфічнай камісіі. З кантэксту вынікае, што гэты Педагагічны гурток быў даволі шматлікі і ўплывовы — меў падтрымку ў Маскве. П. Бяссонаў апісвае паводзіны членаў гуртка, ацэньваючы іх як недапушчальныя, часам нават амаральныя. На думку П. Бяссонава, сваімі шавіністычнымі поглядамі і ўчынкамі гурткоўцы кампраметавалі высакародную ідэю «обрусения Северо-Западного Края». Сябе П. Бяссонаў процістаўляе ім, уважаючы сябе самога за аднаго з чэсных мураўёўскіх людзей — тых, хто сумленна выконвае пастаўленае заданне. Бяссонаўскія замалёўкі ўяўляюць пэўную цікавасць і могуць быць выдатнымі ілюстрацыямі таго, хто і як займаўся русіфікацыяй Паўночна-Заходняга края.

Навуковыя працы і публікацыі крыніц[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў зборнік балгарскіх песен са зборнікаў Ю. Вянеліна(руск.) бел., М. Катранава і іншых[4] з нарысам балгарскай граматыкі «Песни, собранные П. В. Киреевским» (ч. 1—10, Москва, 18601874), ч. 1— 2 сборника «Песни, собранные П. Н. Рыбниковым» (ч. 1—4, Москва, 18611867), зборнік духоўных вершаў «Калики перехожие» (Масква, 18611863), «Детские песни», куды ўвайшла частка беларускіх песен, сабраных П. В. Кірэеўскім[1] (Масква, 1868). Апошняя з пералічаных — першы зборнік рускага дзіцячага фальклору. Яна выклікала цікавасць даследчыкаў і аматараў народнай творчасці і фальклору да збірання і вывучэння дзіцячага фальклору, спрыяючы прызнанню яго як самастойнай вобласці народнай славеснасці.

Вынікам дзейнасці Бяссонава ў Вільні стаў зборнік «Беларускія песні», выдадзены праз некалькі гадоў у Маскве (1871). У зборнік увайшлі валачобныя, юр'еўскія, куставыя, мікольскія(руск.) бел., пятроўскія(руск.) бел., купальскія, калядныя і масленічныя песні[1].

Аўтар прац пра харвацкага мысляра Ю. Крыжаніча і бібліяграфічнага нарысу пра графіню Праскоўю Шарамецьеву(руск.) бел..

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Бессонов Пётр Алексеевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
  2. Лекции Т. Н. Грановского по истории позднего средневековья (Грановский Т. Н.)
  3. Пыпин А. История русской этнографии. — Спб., 1891. — С. 241.
  4. Болгарские песни из сборников Ю. И. Венелина, Н. Д. Катранова и других болгар (= Временник Императорского Московского Общества истории и древностей российских, Кн. XXI, Ч. II:Материалы).Москва, 1855

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гулак А. Славянафіл думае пра Беларусь // ZAPISY. —Мн.:, № 25. 2001.
  • Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917. Гродна, 2001, —322 с.
  • Гулак А. Заходняя Беларусь другой паловы XIX ст.у рукапіснай працы П. Бяссонава // Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: Зб. навук. пр. / Адк. рэд. А. М. Пяткевіч. — Гродна: ГрДУ, 2003.— 399 с. ISBN 985-417-479-4. С. 92—98.
  • Н. Н. Владыко. Бессонов // Русские писатели. 1800—1917: Биобиблиографический словарь. Редкол.: П. А. Николаев (гл. ред.) и др. Т. 1: А—Г. Москва: Советская энциклопедия, 1989. С. 253. (па-расійску)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons